не́чага¹, не́чаму, не́чага, не́чым, не́ аб чым.

1. займ. адмоўны, з інф. Няма нічога, каб...

Чытаць нечага, трэба ісці ў бібліятэку.

Хлеба нечым нарэзаць.

2. займ. неазнач. ў Р(ад займенніка «нешта»). Чагосьці.

Для нечага ж трэба яму ехаць у горад?

3. часц. Лепш бы; дарэчы (разм.).

Заадно нечага і родных наведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

не́чага², у знач. безас. вык., з інф.

Не трэба, няма патрэбы, няма сэнсу.

Н. заўчасна пра гэта думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечака́ны, -ая, -ае.

Такі, якога не чакалі; непрадбачаны.

Н. прыезд.

|| наз. нечака́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечалаве́чны, -ая, -ае.

Пазбаўлены чалавечнасці; негуманны.

|| наз. нечалаве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечалаве́чы, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку.

Н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны.

Нечалавечыя намаганні.

3. Бесчалавечны.

Нечалавечыя пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечапа́ны, -ая, -ае.

Такі, якога не чапалі, да якога не дакраналіся.

Нечапаная вячэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца без чаргі, па-за вызначаным тэрмінам.

Н. адпачынак.

|| наз. нечарго́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечаса́ны¹ і нячэ́саны¹, -ая, -ае.

Якога не часалі, раскудлачаны.

Нечасаныя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечаса́ны² і нячэ́саны², -ая, -ае.

Не апрацаваны часаннем.

Нечасаныя бярвёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нечленараздзе́льны, -ая, -ае.

Пазбаўлены членараздзельнасці; невыразны.

Нечленараздзельнае маўленне.

|| наз. нечленараздзе́льнасць, -і, ж.