ГУ́РЖЫ (Іван Аляксандравіч) (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНЫ (Уладзімір Барысавіч) (н. 11.11.1941, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. спартсмен і трэнер (парашутны спорт). Засл. майстар спорту (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Чэмпіён свету ў групавым скачку і камандным першынстве (1966), у акрабатычных скачках у асабістым (1968) і камандным (1972—76) пяршынствах. Абсалютны чэмпіён Еўропы (1975), СССР (1972). Чэмпіён СССР (1967, 1971—73, 1977—78). Шматразовы рэкардсмен свету, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЛЯРО́ВІЧ (таксама Дыклер, імя невяд.; 1746?, г. Слуцк Мінскай вобл. — ?),
танцоўшчык. З мяшчан. З 1756 вучыўся ў мясц. балетнай школе кн. Г.Ф.Радзівіла (педагогі А.Пуціні і Л.М.Дзюпрэ) і танцаваў у яго прыдворным т-ры ў Слуцку (дэбютаваў у 1758 у «Балеце на тры пары», лібрэта і паст. Пуціні), а таксама ў Белым (Бяла-Падляска, Польшча), гастраліраваў у Нясвіжы. З 1760 вядучы танцоўшчык балетнай трупы Нясвіжскага т-ра М.К.Радзівіла Рыбанькі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Івацэвіцкім р-не Гомельскай вобл., за 16 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, каля в. Даманава. Створана ў 1954. Пл. 1,82 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,82 млн.м³. Чаша вадасховішча — ч. поймаў Шчары і Грыўды, агароджана дамбай даўж. 6,75 км. Напаўняецца вадой р. Шчара, якая паступае праз шлюзы з Чамялынскага вадасх., размешчанага вышэй па цячэнні. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШНІКАЎ (Барыс Фёдаравіч) (н. 5.4.1924, в. Крыгавузава Іванаўскай вобл., Расія),
башкірскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак СССР (1982). Скончыў тэатральна-маст. вучылішча ва Уфе (1950). Аўтар лірычных пейзажаў «Зіма на ўскраіне» (1955), «Па Паўднёвым Урале» (1955—57), «Самарканд» (1960), «Вясна. Затапіла» (1963), «Вячэрні сеанс» (1969), «Урал» (1970—74), «Старая Уфа» (1979—83) і інш., адметных свежасцю і вострым адчуваннем успрымання прыроды, мажорнасцю каляровай гамы. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРЫЕ́НКА (Дамнікія Цімафееўна) (н. 15.1.1919, с. Далінскае Адэскай вобл., Украіна),
малдаўская актрыса. Нар.арт.СССР (1974). Скончыла Адэскае тэатр. вучылішча (1937). Працавала ў Малд. т-ры ў Тыраспалі (цяпер Муз.-драм.т-р імя Пушкіна ў Кішынёве). Сярод лепшых роляў: Васілуца («Каса маре» І.Друцэ), Стэха («Назар Стадоля» Т.Шаўчэнкі), Хрысціна («Патомкі» Ю.Яноўскага), Маўра («Дзяўчына шчасце шукала» паводле В.Кабылянскай), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Таццяна («Ворагі» М.Горкага), Эльміра («Тарцюф» Мальера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ДЫШАЎ (Міхаіл Ціханавіч) (н. 10.1.1938, с. Стара-Сяславіна Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1974 у Новасібірскім ун-це, з 1988 у Бел. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. працы па механіцы вадкасцей і матэм. мадэліраванні адкрытых і напорных патокаў. Распрацаваў тэарэт. асновы нелінейнай выліч. гідраўлікі.
Тв.:
Численное моделирование неустановившихся течений в открытых руслах // Водные ресурсы. 1981. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДЭ́НКА (Уладзімір Кузьміч) (н. 12.11.1922, с. Каршачына Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне конегадоўлі. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1990). Скончыў БСГА (1951), дзе і працаваў да 1986, потым у Маскоўскай дзярж. акадэміі вет. медыцыны і біятэхналогіі імя К.І.Скрабіна. Навук. працы па даследаванні эвалюцыі, гісторыі, гасп.-біял. асаблівасці абарыгенных коней, распрацоўцы эфектыўных метадаў селекцыі і выкарыстання, захавання генафонду коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА (Канстанцін Дзмітрыевіч) (5.7.1867, с. Копцева Смаленскай вобл., Расія — 2.11.1927),
расійскі глебазнавец, адзін з заснавальнікаў айч. глебазнаўства. Акад.АНСССР (1927). Вучань і супрацоўнік В.В.Дакучаева. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889). У 1908—14 кіраваў глебава-геагр. экспедыцыямі Перасяленчага ўпраўлення ў Сібіры на Д. Усходзе, у Казахстане і Сярэдняй Азіі. Працы па занальнасці глебавага покрыва, генезісе і класіфікацыі глеб. Склаў першую глебавую карту свету (1926). Арганізатар і першы дырэктар Глебавага ін-та імя Дакучаева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,18 км², даўж. 960 м, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 2,23 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей за 3—3,5 м глеістае. Зарастае.