аль-Ашары Абу-ль-Хасан Алі Ібн Ісмаіл (873, Басра — 935), арабскі багаслоў, адзін з заснавальнікаў каламу—мусульм. артадаксальнай схаласт. тэалогіі. Яго вучэнне — спроба кансалідаваць суніцкае веравучэнне на аснове сінтэзу мутазілізму і ханбазілізму (гл. ў арт.Іслам). Асн. творы — «Вучэнне мусульман» і «Тлумачэнне асноў веры». Сцвярджаў абсалютны характар божай усёмагутнасці, рэальнае існаванне божых атрыбутаў, багатворнасць Карана. Адказнасць чалавека за свае дзеянні імкнуўся абгрунтаваць з дапамогай тэорыі, паводле якой чалавечыя ўчынкі робяцца непасрэдна Богам, а чалавек вольны быццам бы прыпісваць іх сабе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАВА Галіна Барысаўна
(н. 31.1.1961, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Дачка Б.І.Сачанкі. Скончыла БДУ (1983). З 1982 у час. «Мастацтва». Друкуецца з 1978. У кн. прозы «Папяровыя замкі» (1990), «Чалавек без адраса» (1991), «Дом іхняе мары» (1994) распрацоўвае праблемы горада, маст. інтэлігенцыі. Псіхалагізм, увага да духоўнага жыцця чалавека, стрыманасць — асн. рысы яе творчай манеры. Выступае як драматург (містычная феерыя «Рамантычнае падарожжа на той свет», 1994; радыёп’еса «Майстэрня Жучка-Баравічка», паст. 1994), аўтар вершаў для дзяцей, эсэ пра мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРЫЧЭ́ЎСКІ Аляксей Іванавіч
(2.3.1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4.3.1987),
бел. акцёр. Засл.арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю ў Архангельску (1932). Працаваў у т-рах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—84 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў бел. рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К.Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А.Астроўскага і М.Горкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хто́сьці, кагосьці, камусьці, кагосьці, кімсьці, аб кімсьці, займ.неазначальны.
1. Невядома які чалавек; нехта. Вечарам, калі Аня, падаіўшы карову, выходзіла з хлява, яе хтосьці ціха гукнуў з цемры.Мележ.На дарозе глухой Палявой Ён [хлопчык] убачыў з сястрой Кімсьці кінуты воз.Куляшоў.// Адзін з прысутных (не ўказваючы хто). — Вады! — крыкнуў хтосьці з гурту дзяцей.Якімовіч.Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад і гучна спытаў: — А што тут будзе?Шыловіч.
2. Які‑н. чалавек, усё роўна хто. Толькі часамі ім апаноўвала ажыўленне, у .. [Міхала] з’яўлялася патрэба штосьці камусьці расказваць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Праўдзівы, прамы і добрасумленны. Але Зайкін, чалавек чэсны, бачыў Новікава наскрозь і не паспагадаў яму.Дуброўскі.Слаўны хлопец, гэты Мікола. Сапраўдны таварыш. І чалавек чэсны.Савіцкі.// Прасякнуты праўдзівасцю, добрасумленнасцю. Чэсныя намеры. Чэсная праца.// Атрыманы ў выніку добрасумленных паводзін, адносін. Чэсны заробак.
2. Справядлівы, бездакорны ў маральных адносінах. Чэснае імя. □ [Чарнавус:] Учора, лёг, як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае.Крапіва.
3. Маральна чысты, цнатлівы. [Валянціна Васільеўна:] — І Антось не вінаваты. Я чэсная перад ім, як анёл.Гроднеў.
•••
Чэснае словагл. слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (незгаворлівы) éigensinnig; náchdrücklich, dríngend, ínständig (прапросьбуі г. д.);
упа́рта чалаве́кéigensinniger Mensch, Stárrkopf m -(e)s, -köpfe, Díckkopf m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ге́нійм.
1. (здольнасць) Genie [ʒe´ni:] n -s, -s, Schöpferkraft f -;
2. (вялікі чалавек) Geníe [ʒe´ni:] n, geniáler Mensch;
◊
до́бры ге́ній Génius m -, -ni¦en, Schútzgeist m -(e)s, -er;
злы ге́ній böser Geist
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падсвядо́мы, ‑ая, ‑ае.
Неўсвядомлены, інстынктыўны, няясны. Усё жыццё сваё.. [Жан] пачынаў рабочы дзень з падсвядомай іскрай надзеі, што новы дзень прынясе яму нейкую.. радасць.Шамякін.[Алаіза] баялася азірнуцца, адчувала нейкім падсвядомым пачуццём, што чалавек ідзе за ёю наўмысля.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаддзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга аддзяліць ад другога. Лабановіч-чалавек і Лабановіч-настаўнік неаддзельны, як і неаддзельны ў ім сэрца і кроў, нервы і рух.Перкін.Камбінат стаў для сотняў крушынцаў неаддзельным ад іхняга жыцця.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непамярко́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца памяркоўнасцю; з якім цяжка згаварыцца, упарты. — Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта.Гартны.Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)