Пляж ’бераг мора, возера, ракі, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону’ (ТСБМ; ваўк., Сцяшк. МГ). Праз рус. мову з франц.plage ’тс’, ’узмор’е’, якое, як і італ.piaggia ’узбярэжжа’, узыходзяць да італ.-лац.plagia < лац.plaga ’вобласць, пояс, зона’ (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 600).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́тнік ‘начальнік сотні воінаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘паліцэйскі чын у час прыгоннага права’ (Стан.), ‘галоўны плытагон’ (ваўк., віл., Сл. ПЗБ). Укр.со́тнік, рус.со́тник, ст.-слав.сътьникъ; да сот‑ (гл. соты), з суф. ‑н‑ і ‑ік. Калькуе грэч.έκατοντάρης ‘сотнік, цэнтурыён’ ад έκατον ‘сто’; гл. Фасмер, 3, 728.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БА́БКА,
традыцыйная беларуская нар. страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і інш. спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЎК (лац. Lupus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,3 візуальнай зорнай велічыні. У Паўн. паўшар’і відаць у паўд. шыротах. Найлепшы час назірання — красавік, май. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЗІ́ННІК (лац. Horologium),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,9 візуальнай зорнай велічыні. У Паўн. паўшар’і відаць у паўд. шыротах. Найлепшы час назірання — лістапад. Гл. таксама Зорнае неба.