хто-ко́лечы, каго-колечы і пад. (гл. хто), займ.неазначальны.
Абл. Хто-небудзь. [Андрэй:] — А вось разгледжуся трохі, прыслухаюся. З кім-колечы параюся, як яно, дзе і што — можа, што-небудзь і надарыцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сметанко́вы, ‑ая, ‑ае.
Прыгатаваны з смятанкі, з смятанкай. Сметанковае марожанае. □ У горадзе ўсё ёсць — і халва, і селядцы, і кансервы з фасолі, нават сметанковае пячэнне, а вось цукерак венгерскіх можа і не быць там.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збой, ‑ю, м.
1. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., цесна сабранага, збітага ў адным месцы. І ў гэткім шуме можна парою нічога не чуць, і ў гэткім збоі людзей можна часамі быць адзінокім.Брыль.
2. Перабой у руху, рабоце, дзеянні. [Становішча] вось-вось пяройдзе за тую мяжу, калі замінка дзе-небудзь у адным месцы імгненна выкліча збоі ў іншых месцах.Васілёнак.
3.Спец. Галава, ногі і ўнутранасці забітай на мяса жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца, згорбіцца. Скурчыцца ад холаду. □ Мікола падцягнуў пад сябе ногі і скурчыўся, каб не замінаць вадзіцелю.Новікаў.Сцёпа скурчыўся, чакаючы, што бацька вось-вось яго ўдарыць.Курто.
3. Зрабіцца няроўным, пагнутым; скруціцца, скрывіцца, выгнуцца. Альховы параснік на правым баку дарогі быў ссечаны, і лісце на галінах скурчылася і было зусім чорнае.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схудне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Моцна пахудзець, стаць худым. [Максім:] — Паглядзеў бы ты на сябе, як ты [Давід] схуднеў, а вочы не запалі, а праваліліся.Машара.Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека.Сабаленка.Эх, Мірон, Мірон, і быў ты ўжо немалады, а за гэты час асунуўся, схуднеў, дык зусім стаў як дзядуля...Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́ча, ‑ы, ж.
Жаданне, шчаслівае завяршэнне якой‑н. справы; поспех. Ірына паехала на паравозе, радуючыся ў душы такой нечаканай удачы.Лынькоў.— Вось гэта, Костусь брат, удача! — І дзядзька рады, чуць не скача.Колас.Лёня і Дзіма моцна паціснулі хлопцам рукі па развітанне, пажадалі ўдачы.Новікаў.// Дасягненне ў працы, творчасці. Адмоўныя персанажы ў аповесці [«Пачатак»] — асаблівая ўдача Пестрака.Хромчанка.
•••
Ну і (такая, вось, вот) удача! — такі ўжо ўдаўся, урадзіўся; няўдаліца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЯТНІК,
цвёрдае цела, здольнае пад уздзеяннем прыкладзеных сіл вагацца вакол нерухомага пункта ці восі. Ваганні могуць адбывацца пад дзеяннем сілы цяжару, калі вось М. не супадае з цэнтрам цяжару цела, або пад дзеяннем сіл пругкасці, што ўзнікаюць пры дэфармацыях сціскання-расцяжэння і кручэння.
Адрозніваюць матэматычны маятнік (напр., невял. масіўны груз на доўгім нерасцяжным падвесе), фізічны маятнік (маса цела размеркавана па ўсёй даўжыні падвеса), а таксама спружынны М. (груз, падвешаны на спружыне, здольнай да дэфармацыі сціскання-расцяжэння) ікруцільны М. (дыск, падвешаны на лёгкім стрыжні, здольным да дэфармацыі кручэння). Пры гарманічных ваганнях цыклічная частата ω і перыяд Τ = 2π / ω ваганняў М. вызначаюцца інертнымі і пругкімі ўласцівасцямі сістэмы. Напр., для спружыннага М. ω2 = k/m, дзе k — каэфіцыент жорсткасці спружыны, m — маса грузу; для круцільнага М. ω2 = D/I, дзе D — модуль кручэння падвеса (гл.Модулі пругкасці), I — момант інерцыі дыска. Уласцівасці М. выкарыстоўваюцца ў розных прыладах для вызначэння часу, момантаў інерцыі, паскарэння свабоднага падзення іінш. дынамічных характарыстык мех. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́ля, ‑і, ж.
Дарожная мера даўжыні, неаднолькавая ў розных краінах. Івось самалёт у паветры. Міля за міляй застаецца ззаду канадская зямля.Філімонаў.
•••
Марская міля — умоўная мера даўжыні, роўная 1852 метрам.
[Англ. mile, ад лац. milia (мн. ад mille — тысяча).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапо́на, ‑ы, ж.
Тое, што стрымлівае доступ куды‑н. Івось земснарад зварухнуў перапону, Што воды трымала ў апошнія дні.Калачынскі.
•••
Грудабрушная перапона — мускульная перагародка, якая раздзяляе грудную і брушную поласці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у́рвіс, ‑а, м.
Разм. Свавольнік, вісус. [Дзед Якуб:] — Вось табе і нічога, урвіс ты гэткі, і так у рыззі засталіся, адабралі фашысты да ніткі, а ты апошнія штаны дзярэш на гэтых суках.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)