Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага, гл. Вільнюскі універсітэт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
адна з галоўных жывапісных школ Італіі ў 14—18 ст. Для яе характэрны дасканалае валоданне магчымасцямі алейнага жывапісу, асаблівая ўвага да каларыту. Венецыянскі жывапіс 14 ст. адметны дэкар. арнаментальнасцю, святочным гучаннем колеру, перапляценнем гатычных і візант. традыцый. З сярэдзіны 15 ст. ўзнікаюць рэнесансавыя тэндэнцыі, узмоцненыя фларэнтыйскім уплывам. Найб. росквіту школа дасягнула ў 1-й пал. 16 ст. (Джарджоне, Тыцыян). У творах майстроў 2-й пал. 16 ст. віртуознасць у перадачы колеравага багацця свету спалучаецца з паэтычнай адухоўленасцю, мяккай і свабоднай жывапіснай манерай (П.Веранезе, Я.Тынтарэта, Джавані Беліні). У 17 ст.школа перажывала творчы спад. Новы яе росквіт у манум.-дэкар. і жанравым жывапісе (Дж.Б.Цьепала, Дж.Б.П’яцэта), арх. пейзажы (т.зв. ведута; Дж.А.Каналета, Б.Белота) адносіцца да 18 ст.
Літ.:
Пиньятти Т. Венецианская школа: Альбом: Пер. с итал. М., 1983.
Да арт.Венецыянская школа жывапісу. Джавані Беліні. Мёртвы Хрыстос. Каля 1470.Да арт.Венецыянская школа жывапісу. Я.Тынтарэта. Дыяна і Актэон. 1556—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буржу́йка, ‑і, ДМ ‑жуйцы; Рмн. ‑жуек; ж.
Разм.
1.Жан.да буржуй.
2. Невялікая чыгунная печка. Прыйшоў [Габрусь] у будку, падкінуў паленца-другое ў «буржуйку».Шынклер.Партызанскія майстры зашклілі вокны, нарабілі табурэтак, столікаў, паставілі буржуйку, навазілі дроў, падвесілі да столі лямпы — і школа была гатова.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх‑н. патрэб. Сам жа падлоўчы не належаў да тутэйшага насельніцтва, патрэбы якога абслугоўвала гэта школа.Колас.
2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй чаго‑н. (станка, машыны і пад.). Абслугоўваць адначасова некалькі станкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́нец, -нца м., в разн. знач. та́нец; (народный — ещё) пля́ска ж.;
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
акадэ́мія, ‑і, ж.
1. Вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, у задачу якой уваходзіць развіццё навук або мастацтваў. Акадэмія навук Беларускай ССР.
2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі. Сельскагаспадарчая акадэмія. Ваенна-палітычная акадэмія.
•••
Акадэмія мастацтваў — вышэйшая мастацкая школа і вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне выяўленчага мастацтва.
[Ад грэч. akademia — мясцовасць каля Афін, дзе была заснавана Платонам (4 ст. да н. э.) філасофская школа. Першапачаткова — назва міфічнага героя Акадэма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натуралі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — тэорыя, адпаведна якой прырода выступае як адзіны, універсальны прынцып тлумачэння існага.
2. Напрамак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.
3. Першапачатковая назва рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры; натуральная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сямігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца сем год. Сямігадовая вайна. □ Віктар Сяргеевіч прыехаў у калгас, калі ўпершыню тут пачатковая школа пачала пераўтварацца ў сямігадовую.Якімовіч.// Разлічаны, прызначаны на сем гадоў. Сямігадовы план.
2. Узростам у сем год. Сямігадовы хлопчык.
3. Які мае адносіны да сямігоддзя (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дыя
(іт. studio = старанне, вывучэнне)
1) майстэрня мастака або скульптара;
2) школа для падрыхтоўкі мастакоў або артыстаў;
3) спецыяльна абсталяванае памяшканне для вядзення радыё- і тэлеперадач, для фота- і кіназдымак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)