струбі́ць, струблю, струбіш, струбіць; зак., што.

Разм.

1. Прагна з’есці (у вялікай колькасці). [Алесь Чыгунок:] — Як зарэжаш, стары, цялушку, ды струбіш адзін, як той Шчукар, — ламаніна, канешне, будзе!.. Брыль.

2. Патраціць, перавесці ўсё або вельмі многа. Дапытліва зірнула [Клейна] на бацьку: — Спадзяюся, не паскупіўся ты на гарэлку для людзей. — Не паскупіўся. — Ну-ну. Тады ўжо як струбіш багацце — прыходзь да мяне. Караткевіч.

3. Змарнаваць, патраціць (пра час). Дарэмна дзень струбіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́ткі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Рэчы, пажыткі, скарб. У нядзелю Антось прывёз хлопцаў з усімі манаткамі ў Яўхімаву хату. С. Александровіч. [Ляснічы:] — Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся! Колас.

[Ад лац. manata — жменя, ручная ноша.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасла́бнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. церамок, ‑ла; зак.

1. Стаць зусім мокрым, прамокнуць наскрозь. Перамокнуць пад дажджом. □ Дай перамерзнуць у сцюжах тваіх, Дай перамокнуць у сотнях дажджоў, Дай перасмягнуць у тысячы спёк, Мая дарагая Радзіма! Лось.

2. Страціць якія‑н. якасці ад доўгага мачэння. Каноплі перамоклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

there

[ðer]

1.

adv.

1) там, та́мака

Sit there — Сядзі́ там

2) туды́

Go there at once — За́раз жа ідзі́ туды́

3) тут, у гэ́тым

You are mistaken there — Тут вы памыля́цеся

4) is, are) ёсьць, тут ёсьць

There are three new houses on our street — На на́шай ву́ліцы ёсьць тры но́выя дамы́

is there a bus stop near here? — Ці ёсьць тут блі́зка аўто́бусны прыпы́нак?

5) вось

There he goes — Вось ён ідзе́

There he goes again — Ён зноў пачына́е то́е са́мае

2.

n.

то́е ме́сца

from there — адту́ль, ад таго́ ме́сца

up to there — да таго́ ме́сца

3.

interj.

ну!

There, there! Don’t cry — Ну, ну! Ня плач

- all there

- Here you are!

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мо́днік, ‑а, м.

Разм. Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт. Мяне асабліва цікавіў .. [гаспадар], бо глядзеў з партрэта на нас у капялюшыку набакір. Ну, ці ж гэта не моднік, не купалаўскі пан Быкоўскі? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непамы́сна, прысл.

Абл.

1. Прыкра, непрыемна. Спачатку я разгубілася, адчула сябе непамысна. Савіцкі.

2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці прыкрасці, нездавальнення. Стала вельмі непамысна. «Ну, куды я варты? Дзе ж мой характар?» Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплікну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Расшпіліць (аплік, гузік, запанку). У кабінеце душна, і ад таго старшыня выканаўчага павятовага камітэта даўно расплікнуў каўнер кашулі і часта, перарываючы гутарку, п’е ваду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвастану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да хвастаць (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Выказаць адкрыта непрыемную праўду ў вочы. Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыну́ка́ць, ’прымушаць, патрабаваць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ), пріну́кыць ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя назоўнікі прыну́ка ’прымус, прымушэнне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), пріну́ка ’тс’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ну́ка́ць (у ЭСБМ адсутнічае), параўн. панука́ць (гл.), якое, верагодна, праз ну́ка́ць, адносяць да ўзмацняльнай часціцы ну (гл.). Больш абгрунтаванай падаецца версія аб праславянскім характары адносін *nukati () і *nu (ЭССЯ, 26, 30–32; 43–44). Прэфіксальныя ўтварэнні ўсходне-славянскага характару, параўн. рус. зах. принука́ть ’прымушаць’, укр. прину́кувати ’прымушаць, вымушаць’. Польск. przynukać, przynuka, верагодна, усходнеславянскія запазычанні (Брукнер, 352).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)