1) сукупнасць правіл, якія вызначаюць парадак дзейнасці дзяржаўнага органа, установы, арганізацыі;
2) парадак вядзення пасяджэнняў, канферэнцый, з’ездаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
desk
[desk]1.
n.
1) пісьмо́вы стол
2) шко́льная ла́ўка, па́рта f
3) Church
а) анало́й -я m.
б) каза́льніца f., амбо́н -у m.
4) аддзяле́ньне, сэ́ктар (устано́вы)
information desk — даве́дачны стол, інфарма́цыя f.
copy desk — стол рэда́ктара ў рэда́кцыі газэ́ты
2.
adj.
насто́льны, пісьмо́вы
a desk calendar — насто́льны калянда́р
desk set — пісьмо́выя прыла́ды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інвента́р
(п.-лац. inventarium = вопіс)
1) сукупнасць рэчаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі;
2) дакладны спіс гэтай маёмасці; вопіс, рэестр;
3) апісанне феадальных уладанняў у Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, Венгрыі ў 16 — першай пал. 19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
про́філь
(фр. profil)
1) абрыс, від збоку (пераважна аб галаве чалавека);
2) від, форма чаго-н. у разрэзе, напр. участка зямной паверхні;
3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гаспадаркі (у 2 знач.), да эканомікі, вытворчай дзейнасці. Гаспадарчыя поспехі. Гаспадарчыя задачы. Гаспадарчае будаўніцтва.// Які вядзе гаспадарку якога‑н. прадпрыемства, установы і пад. Гаспадарчыя арганізацыі. Гаспадарчае ўпраўленне. Гаспадарчы узвод.
2. Звязаны з вядзеннем гаспадаркі (у 3, 4 знач.). Гаспадарчыя клопаты.// Які належыць да прылад дамашняй гаспадаркі, неабходны для яе вядзення. Гаспадарцы інвентар. Гаспадарчы магазін. Гаспадарчае мыла.
3. Заснаваны на правільным вядзенні гаспадаркі; даходны, рацыянальны. Гаспадарчы падыход да выкарыстання зямлі.
4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); уважлівы, клапатлівы. Гаспадарчае вока.
•••
Гаспадарчы разлікгл. разлік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандыда́т, ‑а, М ‑даце, м.
1. Той, хто намечан для выбрання, назначэння або для прыёму куды‑н. Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Залічыць у інстытут кандыдатам.
2.чаго. Малодшая вучоная ступень у дарэвалюцыйнай Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навучальнай установы. Кандыдат славеснасці.
•••
Кандыдат навукякіх — малодшая вучоная ступень у СССР, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Кандыдат філалагічных навук. Ступень кандыдата тэхнічных навук.
Кандыдат у члены КПСС (партыі) — асоба, якая праходзіць устаноўлены статутам выпрабавальны тэрмін перад прыёмам у члены КПСС.
[Ад лац. candidatus — адзеты ў белае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Важны, поўны годнасці, самавітасці. Сама [Гайная] трымала лейцы і сядзела гордая, паважная, як на троне.Шамякін.Каржакаватыя, паважныя дубы як бы застылі ў спрадвечным спакоі.Навуменка.//Разм. Вельмі важны; уплывовы. У кабінеце Пятра Іванавіча, дырэктара даволі паважнай установы, сядзеў галоўны бухгалтар Васіль Сазонавіч.Арабей.
2. Спакойны, няспешны, павольны. Паважныя рухі. □ Голас .. [Мікіты] стаў званчэйшы, а тэмп чытання больш паважны.Колас.Грузкай паважнай хадою прайшоў Няслаўскі разы два па пакоі.Мурашка.
3. Старэчы (пра ўзрост). Але нішто не кранала лорда. Мо таму быў прычынай больш чым паважны ўзрост.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.
1. Стаць больш высокім. Узровень вады павысіўся. □ Нерастуе лінь з сярэдзіны мая да другой паловы ліпеня, калі тэмпература вады павысіцца да 20–21°C.Матрунёнак.
2. Павялічыцца, стаць большым. Надоі павысіліся. □ [Русаковіч:] Калі ўмела і з душой узяцца за справу, дык і план будзе выкананы, і сабекошт не павысіцца.Крапіва.// Палепшыцца. Павысіліся веды вучняў. Павысіўся культурны ўзровень. Павысіўся аўтарытэт установы.
3.Разм. Перайсці на больш высокую пасаду. Павысіцца па службе.
4. Стаць мацнейшым, стаць больш высокім па тону. І раптам павысіўся ў Міхася голас.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгалінава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. разгаліноўваць — разгалінаваць; дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. разгаліноўвацца — разгалінавацца. // Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца ў розныя бакі. На разгалікаванні дарог.. [Пеця] павярнуў на бальшак, які вёў да вёскі, і прыбавіў кроку.Сіняўскі.
2. Частка ствала, сцябла, дзе разыходзяцца ў розныя бакі галіны, парасткі. // Пра тое, што нагадвае частку ствала з галінамі. Гледзячы на густое разгалінаванне рэк і рачулак, нельга было не здзівіцца той мудрасці, з якой прырода паклапацілася аб гэтым краі.Данілевіч.
3. Адгалінаванне, галіна чаго‑н. (якой‑н. установы, арганізацыі і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
персана́л
(лац. personalis = асабовы)
склад супрацоўнікаў якой-н.установы, прадпрыемства, а таксама група работнікаў адной прафесіі, аднаго полу (напр. п. лабараторыі, медыцынскі п., жаночы п.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)