1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.
Ш. для абутку.
Зубная ш.
Ш. для чысткі коней.
2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).
3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).
|| памянш.шчо́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.шчо́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падво́дка1, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падвесці (у 2, 3 знач.).
2.Спец. Дэталь у машыне, прыладзе, якая служыць для падвядзення электрычнага току, масла і пад. Падводка гаручага. Падводкі да катлоў.
падво́дка2, ‑і, ДМ ‑дцы, Рмн. ‑дак; ж.
Тое, што і падгалосак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Свежасць паветра, якая выклікае прыемнае адчуванне (звычайна пасля гарачыні). У вартоўню хлынуў гулкі звон дажджу, дыхнула прахалодай і здаровай лёгкасцю.Адамчык.Пасля гарачага пяску і пылу дарогі нагам прыемна было чуць гладкі і цвёрды, як лёд, халадок току, свежую, прапахлую зямлёю і збажыною, прахалоду гумна.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кенатро́н
(ад гр. kenos = пусты + -трон)
двухэлектродная электронная вакуумная лямпа, прызначаная для выпрамлення пераменнага току.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэзіста́нс
(фр. résistance, ад лац. resistere = супраціўляцца)
актыўнае амічнае супраціўленне пераменнаму электрычнаму току, частка імпедансу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электралі́ты
(ад электра- + гр. lytos = растваральны)
рэчывы, у якіх перанос электрычнага току ажыццяўляецца рухам іонаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрашо́к
(ад электра- + шок)
метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам раздражнення мозгу дазіраванымі разрадамі электрычнага току.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎТАЭЛЕКТРО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,
выхад электронаў з металу (або паўправадніка) пад уздзеяннем моцнага эл. поля. Адбываецца з паверхні цела, якая адыгрывае ролю катода. Тлумачыцца на аснове тунэльнага эфекту і зоннай тэорыі цвёрдага цела. Пры павелічэнні вонкавага эл. поля змяншаецца патэнцыяльны бар’ер, большае імавернасць тунэльнага выхаду электронаў з цела, г. зн. павялічваецца колькасць выпрамененых электронаў. Шчыльнасць току аўтаэлектроннай эмісіі j = c1E2exp(-c2/E), дзе E — напружанасць эл. поля, c1 і c2 — канстанты, якія залежаць ад матэрыялу катода. На аўтаэлектроннай эмісіі заснавана дзеянне розных прылад і прыстасаванняў (халодных катодаў, тунэльных дыёдаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФО́Н (ад геа... + ...фон),
прыёмнік гукавых хваль, што распаўсюджваюцца ў верхніх слаях зямной кары. Найб. дасканалыя геафоны (разведачныя сейсмографы) маюць эл.-мех. пераўтваральнікі, з дапамогай якіх ваганні глебы пераўтвараюцца ў ваганні эл.току, узмацняльнікі сігналаў і рэгістравальныя шлейфавыя асцылографы. Геафон з адчувальным элементам з п’езакварцу наз. п’езагеафонам. Выкарыстоўваюцца пры акустычнай разведцы горных парод, у вайсковай справе (выяўленне сапёрных работ праціўніка), у горнавыратавальнай службе (адчувальныя элементы геамагнітафонаў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. inductio навядзенне), фізічная велічыня, якая характарызуе магн. ўласцівасці эл. ланцуга. Адрозніваюць І. статычную Lст = Φ/I, дзе Φ — магнітны паток, счэплены з контурам, па якім працякае ток I, і дынамічную
.
І. залежыць ад памераў і канфігурацыі праваднікоў эл. ланцуга, ад магн. пранікальнасці праваднікоў і навакольнага асяроддзя. Пры адсутнасці ферамагнетыкаў і дэфармацый элементаў ланцуга І. не залежыць ад сілы току. Адзінка І. ў СІ — генры (Гн). Гл. таксама Індуктыўнасці шпуля, Самаіндукцыя.