рэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Нешырокая, невялікая рака. Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў непрыкметнай сцежкай проста туды, дзе з празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік. Лынькоў. Абросшая вербамі, спакойна цякла рэчка каля самых хат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АШМЯ́НКА, Лебяжода,

рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУ ад в. Купіск Навагрудскага р-на.

Рака Ашмянка каля вёскі Маркуны Астравецкага р-на.

т. 2, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МРАЙ, Мрайка,

рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Дзедзелавічы. Асн. прытокі — Сасна і Пуста-Мсціжская (справа). Рэчышча каналізаванае на 3 участках на працягу каля 11 км. У нізоўі рака цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.

т. 10, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ата́ва ж. Óttawa n -s (горад, сталіца Канады) m - i -s (рака)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Снэйк-Ры́вер м. Snake River [sne:k´rivər] m -s i - (рака ў Паўночнай Амерыцы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Уа́йт-Ры́вер м. White River [waĭt´rivər] m -s i - (рака ў Паўночнай Амерыцы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СЕФІДРУ́Д,

рака ў Іране, назва ніжняга цячэння р. Кызылузен.

т. 14, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Чарніца,

рака ў Лагойскім р-не, прыток р. Цна.

т. 17, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Чарніца,

рака ў Смалявіцкім р-не, прыток р. Пліса.

т. 17, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУГ,

рака ў Беларусі, Украіне і Польшчы, гл. Заходні Буг.

т. 3, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)