рабочы пасёлак у Гомельскім р-не. Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму Савету г. Гомеля. За 12 км ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 11,1 тыс.ж. (1998).
Вядома з 1873 як ст. Лібава-Роменскай чыгункі. З 1929 пасёлак рабочыхГомельскага шклозавода, з 1935 рабочы пасёлак. У Вял.Айч. вайну ў ноч на 18.8.1941 каля К. адбыўся бой паміж батальёнамі Гомельскага нар апалчэння і ням. танкавай часцю. З 18.8.1941 па 26.11.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Абсталяванне завода і частка рабочых эвакуіраваны ў Башкірыю, заводскія карпусы і пасёлак у час акупацыі зруйнаваны, у 1943—45 адноўлены.
Шклозавод, прадпрыемствы тарфяной (з-д «Імпульс»), швейнай прам-сці. 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Палац культуры шклозавода, б-ка, бальніца, аптэка, паліклініка, спарткомплекс, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік работнікам шклозавода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕРАДА́ТЧЫК,
прылада для атрымання мадуляваных эл. ваганняў у дыяпазоне радыёчастот і іх наступнага выпрамянення з дапамогай антэны. Выкарыстоўваецца для радыёсувязі, радыёвяшчання, тэлебачання, радыёнавігацыі, радыёлакацыі і інш.
Асн. вузлы Р. — генератар, мадулятар і крыніца сілкавання. Канструкцыя Р. залежыць ад спосабу атрымання высокачастотных ваганняў, дыяпазону рабочых хваль, прызначэння і магутнасці Р., віду сігналаў, якія павінны перадавацца, роду работы і інш. Бываюць стацыянарныя і рухомыя, адна- і многаканальныя. Паводле дыяпазону рабочых частот умоўна адрозніваюць нізка-, высока- і звышвысокачастотныя (нізка- і высокачастотныя Р. маюць вагальныя сістэмы з засяроджанымі параметрамі, звышвысокачастотныя — з размеркаванымі). Паводле роду работы існуюць тэлегр., тэлеф., аднапалосныя, імпульсныя і інш. Р. малой (да 100 Вт) і сярэдняй (да 10 кВт) магутнасці робяць на паўправадніковай элементнай базе, у выхадных каскадах магутных (да 1000 кВт) і звышмагутных (больш за 1000 кВт) Р. выкарыстоўваюцца электравакуумныя прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПСКАЯ ФА́БРЫКА ЗАПА́ЛКАВАЙ САЛО́МКІ Дзейнічала ў 1896—1914 у маёнтку Крупкі Сенненскага пав. (цяпер г. Крупкі Мінскай вобл.). Вырабляла запалкавую саломку і драўляныя скрынкі. У 1900 мела паравую машыну (18 к. с.) і паравы кацёл, у 1913 — лакамабіль (20 к. с.). У 1906 было 60 рабочых, выраблена 7100 скрынак запалкавай саломкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАПРЫВО́Д, пнеўматычны выканаўчы механізм,
сілавое прыстасаванне для дыстанцыйнага ўздзеяння (напр., клапанам, засоўкай, кранам) у сістэмах кіравання; выкарыстоўваецца і для прыводу рабочых машын. Паводле характару ўздзеяння адрозніваюць П. з паступальным і вярчальным рухам. Найб. пашыраны П. з паступальным рухам, у якіх перапад ціску паветра пераўтвараецца ў рух (перамяшчэнне поршня ці мембраны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
scarcity[ˈskeəsəti]n.
1. недахо́п, дэфіцы́т;
a scarcity of food недахо́п праду́ктаў харчава́ння;
a scarcity of labour дэфіцы́т рабо́чых рук;
a scarcity price павы́шаная цана́ ў час недахо́п у тава́раў
2. рэ́дкасць;
This book is scarcity now. Гэтую кнігу рэдка дзе знойдзеш.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рабо́чыIм. Arbeiter m -s, -;
кваліфікава́ны рабо́чы Fácharbeiter m, gelérnter Arbeiter;
ка́дравы рабо́чы Stámmarbeiter m;
наёмны рабо́чы Lóhnarbeiter m;
заме́жны рабо́чы Gástarbeiter m;
калекты́ў рабо́чых Belégschaft f -, -en (на заводзе)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рэве́рсія
(лац. reversio = зварот)
1) вяртанне маёмасці ранейшаму ўладальніку;
2) перадача ў заставу вэксаля для атрымання пазыкі;
3) змена напрамку руху рабочых частак машыны на адваротны;
4) тое, што і атавізм 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕРАСЦЕ́НЕЎСКІ КОСЦЕАБПА́ЛЬНЫ І КЛЕЯВА́РНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1865—1914 у Беларусі, у маёнтку Берасценева Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў касцявую муку (1884—95), штучныя ўгнаенні, сталярны клей, касцявы вугаль, касцявое сала, сернакіслы аміяк, мыла, гліцэрыну (1913). У 1895 выраблена прадукцыі на 28,5 тыс.руб. Працавала да 50 рабочых (1905).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВЕНСКАЯ ТЭКСТЫ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1900—41. Знаходзілася за 7 км ад чыг. ст. Асінаўка (цяпер у Дубровенскім р-не). Выпускала баваўняныя, шаўковыя, джутавыя тканіны, пражу. У 1908—13 працавала 488 рабочых, былі паравыя рухавікі, 160 ткацкіх станкоў, 120 круцільных верацён. У Вял.Айч. вайну эвакуіравана ў Барнаул, увайшла ў склад Барнаульскага камвольнага камбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1908—13 у маёнтку Глуша Бабруйскага пав. (цяпер рабочы пасёлак у Бабруйскім р-не). Мела паравы рухавік (30 к.с.). У 1908 працавала 50 чал., выраблена дошак на 120 тыс.руб., клёпак і гонты на 9 тыс.руб. 20 рабочых у 1910 вырабілі прадукцыі на 130 тыс.руб.