1) энтузія́ст свае́ спра́вы; прыхі́льнік -а m., адда́ны пасьлядо́ўнік
2) сьвято́ша -ы m. & f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
capitalist
[ˈkæpətələst]1.
n.
1) капіталі́ст -а m.
2) бага́ты чалаве́к
3) прыхі́льнік капіталі́зму
2.
adj.
капіталісты́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рэакцыяне́р
(фр. reactionnaire)
прыхільнік або ўдзельнік палітычнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
франкафі́л
(ад с.-лац. Francus = француз + -філ)
прыхільнік Францыі, французаў і ўсяго французскага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІЛЬБА́САЎ Васіль Аляксеевіч (19.6.1837, Палтава, Украіна — 6.8.1904),
рускі гісторык і публіцыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). У 1869—71 праф. Кіеўскага ун-та, у 1871—83 рэд.газ. «Голос» у Пецярбургу. Памяркоўны ліберал, прыхільнікбурж. рэформаў. Займаўся гісторыяй сярэдневяковай Германіі і Францыі і рус. гісторыяй 18 ст. Вызначыўся ў жанры гіст. біяграфіі. Няскончанае даследаванне «Гісторыя Кацярыны II» (т. 1—2, 1890—96) і інш. працы насычаны багатым фактычным матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́НКА Пётр Дарафеевіч (1627, г. Чыгірын, Украіна — 19.11.1698),
гетман Правабярэжнай Украіны ў 1665—76. Рэестравы казак, ген. есаул (1663). У 1659 пасол у Маскве. Прыхільнік цэласнай і незалежнай Украіны, не прызнаваў умовы Андросаўскага перамір’я 1667. У 1669 ва ўмовах пагрозы ўварвання польск. і крымскіх войск пайшоў на саюз з Турцыяй. У 1676 капітуляваў перад рас. войскамі, у 1677 памілаваны рас. царом. У 1679—82 ваявода ў Вятцы, пазней жыў пад Масквой.
в. Невіс, Сент-Кітс і Невіс — 12.7.1804], дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць 1775—83 карыстаўся папулярнасцю як аратар і публіцыст. У 1776—81 у арміі, сакратар Дж.Вашынгтона. Лідэр партыі федэралістаў з 1789. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі на англ. ўзор. У 1789—95 міністр фінансаў. Адстойваў неабходнасць цэнтралізаванай дзяржавы, якая спрыяе развіццю капіталіст. сістэмы гаспадаркі. Ініцыятар заключэння нявыгаднага для ЗША дагавора (1794) з Англіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н (Desmoulins) Каміль (2.3.1760, Гіз, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗА́М АЛЬ-МУЛЬК.
Нізам ал-Мулк (тытул Абу Алі аль-Хасана ібн Алі ібн Ісхака ат-Тусі; 1017, каля г. Тус, Іран — 14.10.1092), дзяржаўны дзеяч Сельджукскай дзяржавы. Везір сельджукскіх шахаў Алп-Арслана (з 1063) і Мелік-шаха (з 1072). Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай улады, аўтар кнігі пра майстэрства дзярж. кіравання «Сіясет-намэ». Забіты ісмаілітамі.
Тв.:
Рус.пер. — Сиасет-намэ: Книга о правлении вазира XI столетия Низам ал-Мулька. М.; Л., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДСКІН, Годскін,
Ходжскін (Hodgskin) Томас (1787—1869), англійскі эканаміст. Прыхільнікпрац. тэорыі вартасці, паводле якой праца разглядалася як адзіная крыніца вартасці і абвяргалася ўяўленне аб капітале як самадастатковай сіле. Прапанаваў утапічны праект свабоднай федэрацыі незалежных вытворцаў, здольнай, на яго думку, прыпыніць развіццё капіталізму. Верыў у сілу розуму і пераканання, таму настойваў на мірных формах барацьбы за правы працоўных. Працы Х. паўплывалі на фарміраванне светапогляду Р.Оўэна.