СІЛЬНІ́ЦКІ Міхаіл Фёдаравіч (20.11.1921, в. Заполле, Віцебскага р-на — 28.3.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). У Вял.Айч. вайну з 1941 кулямётчык партыз. атрада Д.Ф.Райцава (дзейнічаў на тэр. Суражскага р-на Віцебскай вобл.). Вызначыўся ў Курынскім баі 1942 28 сак.: прыкрываючы адыход атрада, агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў, але акружаны ворагам, загінуў у рукапашным баі. У в. Лужасна яму пастаўлены помнік, у в. Блізніца — бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ЎШЧЫНА,
вёска ў Янкавіцкім с/с Расонскага р-на Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Сяляўскае, на аўтадарозе Расоны—Полацк. Цэнтр калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Расоны, 147 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Полацк. 421 ж., 166 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму. Помнікі на месцы партыз. аэрадрома і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАНО́ВІЧ Леў Сяргеевіч (н. 15.11.1923, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1950). У Вял.Айч. вайну з 1942 падрыўнік 1-й Гомельскай партыз. брыгады, з 1943 на Бел., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Х. вызначыўся ў 1944 у час аперацыі «Баграціён» і ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны да 1983 у рачным флоце Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНЦО́Ў (Адзінец) Лявонцій Яфімавіч
(14.7.1891, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. — 3.2.1943),
адзін з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. У 1917 арганізатар чырвонагв. атрадаў у Рудобелцы Бабруйскага пав., камандзір партыз. атрада (1919—20). З 1921 у павятовых установах Бабруйска, на кіруючых пасадах у ЦВКБССР. У Вял.Айч. вайну на яго кватэры праводзіліся пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, хавалася зброя, нелегальная л-ра, медыкаменты. 24.10.1942 арыштаваны, спалены ў лагеры смерці Трасцянец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧЫ́ХІНСКІ БОЙ 1942.
Адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Бел.партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі і ням.-фаш. гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага р-на (цяпер у Гарадоцкім р-не) Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У ноч на 15 ліп. партызаны з боем уварваліся ў акопы і апорныя пункты ворага, разграмілі гарнізон на станцыі і тэр. былой МТС. У выніку бою чыгунка Віцебск—Невель была выведзена са строю больш як на суткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НАЎ Іван Мікалаевіч (29.8.1916, г.п. Тацынскі Растоўскай вобл., Расія — 9.2.1982),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Са жн. 1942 у тыле ворага, арганізоўваў дыверсійна-разведвальную работу ў Брэсцкай вобл., падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. Да 1977 у Сав. Арміі, ген.-маёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЎЭР Таццяна Стафанаўна (13.4.1924, Масква — 13.6.1944),
удзельніца партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Дачка венг. камуніста, удзельніка венг. рэвалюцыі 1919. У 1941 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. З жн. 1942 на тэр. Беларусі: вяла разведвальную і дыверсійную работу, распаўсюджвала сав. газеты, лістоўкі ў Мінску, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызанаў. З 1943 у складзе спец. групы ў Мінскай вобласці. Загінула ў баі з карнікамі каля в. Макаўе Барысаўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА Сяргей Анісімавіч (27.11.1921, в. Ульянавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 1.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У пач.Вял.Айч. вайны трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—44 у партыз. атрадзе на тэр. Літвы. На фронце з крас. 1944, радавы. Вызначыўся ў баі на тэр. Польшчы. 1.2.1945 у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАДЗЯМ’Я́НСКАЯ Зоя Анатолеўна (Таня; 13.9.1923, с. Асінавыя Гаі Гаўрылаўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 29.11.1941),
Герой Сав. Саюза (1942). У кастр. 1941 вучаніца 10-га кл. 201-й маск. школы К. добраахвотна ўступіла ў знішчальны партыз. атрад. У ліст. 1941 у час выканання баявога задання ў варожым тыле схоплена гітлераўцамі ў в. Пятрышчава Верайскога р-на Маскоўскай вобл. і пасля жорсткіх катаванняў павешана.
Літ.:
Космодемьянская Л. Повесть о Зое и Шуре. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКІ БОЙ 1942,
бой партыз. брыгады «Штурмавая» (камандзір Б.М.Лунін) па разгроме фаш. гарнізона (каля 240 гітлераўцаў) у г. Лагойск Мінскай вобл. ў ноч на 23 снеж. ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні аперацыі лагойскія падпольшчыкі склалі схему ўмацаванняў ворага, перадалі партызанам звесткі пра размяшчэнне яго агнявых пунктаў і пастоў аховы. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі памяшканні паліцэйскай управы, жандармерыі і камендатуры, спалілі склады з харчаваннем і фуражом, захапілі вял. трафеі.