РА́МАС-О́РТА (Ramos Horta) Хасэ (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўскаяпрэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДСАН (Richardson) Оўэн Уіланс (26.4.1879, г. Дзьюсберы, Вялікабрытанія — 15.2.1959),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1913). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1900). З 1900 у Кавендышскай лабараторыі, з 1906 у Прынстанскім, з 1914 у Лонданскім ун-тах. Навук. працы па тэрмаэлектроннай эмісіі, электроннай і квантавай тэорыях, магнетызме, спектраскапіі, фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў і інш. Адкрыў тэрмаэлектронную эмісію (эфект Р.), устанавіў залежнасць шчыльнасці яе току ад т-ры паверхні металу (1901, формула Р.—Дэшмана). Эксперыментальна праверыў закон максвелаўскага размеркавання малекул па скарасцях (1908) і ўраўненне Эйнштэйна для фотаэфекту (1912). Нобелеўскаяпрэмія 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЦЬЕ́ (Sabatier) Поль (5.11.1854, г. Каркасон, Францыя — 14.8.1941),
французскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў арган. каталізу. Чл. Парыжскай АН (1913). Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Тулузе (1877). У 1882—1930 у Тулузскім ун-це (з 1884 праф.). Навук. працы пераважна па каталізе Прапанаваў выкарыстоўваць замест высакародных металаў у якасці каталізатараў нікель, медзь, кобальт, жалеза. Адкрыў метады каталітычнага гідрыравання арган. злучэнняў з выкарыстаннем у якасці каталізатараў дробнадысперсных металаў. Увёў у практыку каталізу носьбіты каталізатараў (дробнадысперсных металаў) для павышэння іх устойлівасці. Нобелеўскаяпрэмія 1912.
Тв.:
Рус.пер. — Катализ в органической химии. Л., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЗЕРЛЕНД (Sutherland) Эрл Уілбур (19.11.1915, г. Берлінгейм, штат Канзас, ЗША —3.9.1974),
амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў мед. школу Вашынгтонскага ун-та ў г. Сент-Луіс (1942) і працаваў у ім. З 1953 у Зах. ун-це ў г. Кліўленд, у 1963—73 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вугляводным абмене, механізмах уздзеяння гарманальных і лек. рэчываў на арганізм. Адкрыў у жывёльных тканках цыклічную адэназінманафосфарную к-ту і даследаваў яе ролю ў механізме дзеяння гармонаў, рэгуляванні актыўнасці нерв. клетак, экспрэсіі генаў у бактэрый. Нобелеўскаяпрэмія 1971.
дзяржаўны дзеяч Японіі. Скончыў Такійскі ун-т (1924). Юрыст. З 1924 у мін-ве чыгунак. З 1948 чл., з 1953 ген. сакратар Ліберальнай партыі, з 1957 старшыня выканкома Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. У 1950—60-я г. ўзначальваў шэраг міністэрстваў. У 1964—72 прэм’ер-міністр Японіі. Гал. кірунак знешняй палітыкі яго ўрада — паляпшэнне адносін Японіі з краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, якія пацярпелі ад яп. агрэсіі ў 2-ю сусв. вайну. Дамогся ад ЗША вяртання ў 1972 а-воў Акінава і Агасавара. Нобелеўскаяпрэмія міру 1974 (з Ш.Макбрайдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІТ (Smith) Майкл (26.4.1932, г. Блэкпул, Вялікабрытанія — 4.10.2000),
канадскі біяхімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1981), Лонданскага каралеўскага т-ва (1986), замежны чл.Нац.АН ЗША (1996). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (д-р філасофіі, 1956). З 1966 праф. ун-та прав.Брыт. Калумбіі (г. Ванкувер, Канада), у 1987—95 дырэктар створанай ім пры ун-це Лабараторыі біятэхналогій. З 1997 дырэктар Кан. інавацыйнага фонду. Навук. працы ў галіне біятэхналогій. Прапанаваў метад накіраванага мутагенезу пры дапамозе алігануклеатыдаў, што зрабіла магчымым атрыманне малекул бялкоў з неабходнай паслядоўнасцю амінакіслот (бялковая інжынерыя). Нобелеўскаяпрэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎБЕ (Taube) Генры (н. 30.11.1915, г. Саскатун, Канада),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1959), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961). Скончыў Саскачэванскі ун-т (г. Рэджайна; 1937). З 1937 у Каліфарнійскім ун-це (г. Берклі; д-р філасофіі, 1940). З 1941 у Корнелскім (г. Ітака), з 1946 у Чыкагскім (з 1952 праф.), з 1962 у Станфардскім ун-тах. Навук. працы па даследаванні механізмаў рэакцый з пераносам электрона, пераважна ў водных растворах з удзелам комплексаў пераходных металаў. Даказаў (на прыкладзе трохвалентнага іона хрому) існаванне сальватаванага катыёну ў водным растворы (канец 1940-х г.). Нобелеўскаяпрэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙТЭМ, Тэтам,
Татум (Tatum) Эдуард (14.12.1909, г. Боўлдэр, ЗША — 5.11.1975), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Чл.Нац.АН ЗША (1952). Д-р біяхіміі (1934). Скончыў Вісконсінскі ун-т (1931). У 1937—45, 1948—56 у Станфардскім і Іельскім (1945—48) ун-тах (з 1946 праф.). З 1957 праф. Ракфелераўскага ін-та мед. даследаванняў у Нью-Йорку. Разам з Дж.У.Бідлам (1944) распрацаваў канцэпцыю: адзін ген вызначае структуру аднаго ферменту. Гэта канцэпцыя стала асновай біяхім. генетыкі. Разам з Дж.Ледэрбергам (1947) адкрыў у бактэрый генет. рэкамбінацыю. Нобелеўскаяпрэмія 1958 (з Бідлам і Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЭ́ЗА (Teresa),
Маці Тэрэза [свецкае Баяджыў Агнес Гонджа (Bojaxhiu); 26.8.1910, Скоп’е, Македонія — 5.9.1997], албанская каталіцкая манахіня, заснавальніца і кіраўніца Ордэна міласэрнасці. З 1928 паслушніца ордэна «Ірл. сёстраў Ларэта», выкладала ў місіянерскай школе св. Марыі ў Калькуце (Індыя). У 1935 прыняла манаскі пострыг пад імем Т. У 1946 заснавала Ордэн міласэрнасці, члены якога павінны дапамагаць усім абяздоленым. Пад кіраўніцтвам Т. створана больш за 50 школ у Індыі і інш. краінах для дзяцей самых бедных пластоў насельніцтва, засн. прытулак для паміраючых жабракоў, лепразорый, першы цэнтр для хворых на СНІД і інш. дабрачынныя ўстановы. Нобелеўскаяпрэмія міру 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛД (Wald) Джордж (18.11.1906, Нью-Йорк, ЗША — 1997),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1950), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Йоркскага ун-та (1927), Калумбійскі ун-т (1932, д-р філасофіі). З 1932 чл.Нац. даследчага савета ЗША, з 1934 у Гарвардскім ун-це (у 1948—68 праф. біялогіі). Навук. працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біял. эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол (A1) дэгідрарэцінол (A2) у рэцэптарах сеткаватай абалонкі вока. Нобелеўскаяпрэмія 1967 (з Р.А.Гранітам і Х.К.Хартлайнам).