КАЛУМБІ́ЙСКІ УНІВЕРСІТЭ́ТЗасн. ў 1754 у Нью-Йорку як Каралеўскі каледж, з 1784 — Калумбійскі каледж. З 1912 мае статус ун-та. Прыватная навуч. ўстанова. Мае 2 аддзяленні: Калумбійскі каледж і Школу тэхн. і прыкладных навук; у іх склад уваходзяць асобныя каледжы і школы. У 1996/97 навуч.г. каля 20 тыс. студэнтаў. У К.у. уваходзяць каледжы: лячэбны і хірург.; бізнесу; агульных дысцыплін; калумбійскі (у праграме вывучэнне старажытнасцей, гісторыі мастацтва, астрафізікі, біяхіміі, класічных моў, камп’ютэрных дысцыплін, эканомікі, філасофіі, псіхалогіі і інш.); школы: тэхнікі і прыкладных навук; планавання і архітэктуры; мастацтва і навукі; міжнар. адносін; журналістыкі; права; медыцыны і інш. Выпускнікі ун-та атрымліваюць дыплом бакалаўра мастацтваў, навук, магістра навук (4 гады навучання), доктара (дадаткова 1—2 гады навучання).
фінскі біяхімік; заснавальнік фінскай навук. школы тэхн. біяхіміі. Чл. Фінскай акадэміі навук і л-ры (1927). Скончыў Гельсінгфорскі ун-т (1916). У 1924—48 у Хельсінскім ун-це, адначасова з 1931 дырэктар Біяхім. ін-та. Навук. працы па біяхіміі кармоў. Распрацаваў метад кансервацыі зялёных кармоў падкісленнем сумессю кіслот (салянай і сернай) да pH 4, што спыняе бактэрыяльныя і ферментатыўныя працэсы («АІВ-метад» наз. па яго ініцыялах), метады кансервавання малака і малочных прадуктаў. Нобелеўская прэмія 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РТМУНДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т Засн ў 1965 у г. Дортмунд (Германія). Адкрыты ў 1968. Ф-ты: матэм., фіз., хім., хім. тэхналогій, камп’ютэрных навук, машынабудавання, электратэхнікі, планавання гарадоў і населеных пунктаў, эканам. і сац.навук, адукацыі і біялогіі, спец. адукацыі і рэабілітацыі асоб з цяжкасцямі ў стане здароўя, гуманіт.навук, у т. л. тэалогія, паліт. навукі, псіхалогія і эканоміка хатняй гаспадаркі, мовы і л-ры, журналістыкі, гісторыі, музыкі, мастацтва, спорту і геаграфіі. Пры ун-це працуюць 5 ін-таў і 3 цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Якаўлевіч) (22.12.1838, г. Харкаў, Украіна — 18.7.1923),
расійскі біяхімік, заснавальнік рус.навук. школы біяхімікаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Брат В.Я.Данілеўскага. Скончыў Харкаўскі ун-т (1860). З 1863 праф. Казанскага, з 1885 Харкаўскага ун-таў, з 1892 у Ваенна-мед. акадэміі ў Пецярбургу (у 1906—10 рэктар). Навук. працы па хім. будове і абмене бялкоў, энзімалогіі, біяхіміі харчавання. Распрацаваў метад выбіральнай адсорбцыі, прапанаваў навук. класіфікацыю бялкоў мозгу, «тэорыю элементарных радоў». Выдаў «Фізіялагічны зборнік» (т. 1—2, 1888—91, разам з братам В.Я.Данілеўскім).
навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску ў 4 серыях: 1-я — фізіка, матэматыка, інфарматыка; 2-я — хімія, біялогія, геаграфія; 3-я — гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права; 4-я — філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. Перыядычнасць серый 3 разы на год. Асвятляе дасягненні бел. вучоных у розных галінах Навук. вынікі іх сумесных даследаванняў з вучонымі інш. краін. Публікуе крытыка-бібліягр. агляды і рэцэнзіі, інфармацыю пра навук. жыццё ф-таў БДУ, навук. канферэнцыі і дыскусіі, абарону канд. і доктарскіх дысертацый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГУ́Н (Уладзімір Леанідавіч) (н. 21.9.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па бескантактнай дыягностыцы цеплавых працэсаў і з’яў у капілярна-сітаватых целах, гетэрагенных сістэмах, біяаб’ектах (для мэт мед. дыягностыкі). Распрацаваў прынцыпы і навук.-тэхн. асновы выліч. тэрмаграфіі.
Тв.:
В мире тепла. Мн., 1991 (разам з С.У.Коневым);
Вычислительная термография: Применение в медицине. Мн., 1992 (разам з С.А.Філатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНТ (ад англ. grant падарунак, ахвяраванне),
1) аднаразовае выдзяленне грашовай сумы або падараванне абсталявання, памяшкання (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навук. і інш. установам і арг-цыям.
2) Мэтавыя сродкі ў грашовай або матэрыяльнай форме, якія даюцца дзяржавай фіз. і юрыд. асобам на конкурснай аснове для правядзення навук. даследаванняў на дагаворных умовах, а таксама бясплатная датацыя, субсідыягал. чынам навук. ці навуч. установам, творчым калектывам, спарт. камандам і інш. з дзярж. або мясц. бюджэту.
3) Стыпендыя, якая выплачваецца студэнтам і навучэнцам з дзярж. або мясц. бюджэту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (10.1.1909, с. Дар’іна Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 15.12.1995),
бел. гідрагеолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі геолага-разведачны ін-т (1934). У 1934—91 у Ін-це геал.навукАН Беларусі. Навук. працы па праблемах сучаснай гідрагеалогіі Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Режим подземных вод и влаги в зоне аэрации на территории Белорусского Полесья. Мн., 1974 (разам з В.П.Васільевым);
Гидрогеология Припятского Полесья. Т. 1—2. Мн., 1976—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНІ́ШЧАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 2.3.1936, с. Лукашкін Яр Аляксандраўскага р-на Томскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1986). Скончыў Казахскі ун-т (1959). З 1972 у Ін-це геал.навукНац.АН Беларусі. Навук. працы па тэктоніцы і нафтаноснасці Прыпяцкага прагіну, тэктоніцы абласцей галакінезу стараж. платформ. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Соляная тектоника Припятского прогиба. Мн., 1975;
Тектоника областей галокинеза древних платформ. Мн., 1980;
Тектоника областей галокинеза Восточно-Европейской и Сибирской платформ. Мн., 1982;
Сравнительная тектоника областей галокинеза древних платформ. Мн., 1984.