Мундзі́р ’ваеннае або цывільнае форменнае адзенне’, мундзяры́ ’бульба, звараная ў лушпайках’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Вешт., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 79), у якой мундир у XVIII ст. запазычана з франц. monture ’забеспячэнне’, магчыма, і з ням. Mundierung ’тс’ (Фасмер, 3, 9–10, параўн. с.-в.-ням. muntieren ’забяспечваць, рыхтаваць, збіраць (у дарогу), узбройваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткий ’шустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вікінг ’старажытнаскандынаўскі марскі воін, член рабаўніцкіх марскіх дружын, якія ў VIII–XII стст. нападалі і грабілі еўрапейскія краіны’ (БРС, КТС). Гістарычны тэрмін, запазычаны з рус. викинг (Крукоўскі, Уплыў, 86) < швед. viking < ст.-ісл. vîkingr ’пірат, марскі рабаўнік’, ісл. víking ’паход вікінгаў, пірацтва’ < vîg ’барацьба, бой, забойства’ (Шанскі, 1, В, 97; Ёўгансон, 1, 114–115; Фальк-Торп, 1377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус. волочебник, волочобник ’тс’, укр. волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́снік ’вястун’ (КТС); ’бюлетэнь, часопіс’ (БРС). Укр. ві́сник, рус. ве́стник ’тс’, ст.-рус. вѣстникъ ’вястун, ганец’ (з X ст.), в.-луж. wěstnik ’вястун, прадвеснік’, чэш. věstník ’вястун; бюлетэнь’ (< рус. ве́стник), серб.-харв. ве̏сник, вѐсник, ве̑сник ’вястун; газета, часопіс’, макед. весник ’ганец, вястун; газета’, балг. вестник ’газета’, ст.-слав. вѣстникъ. Бел. веснік ’часопіс’ запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асіміля́цыя ’зліццё, засваенне, прыпадабненне’. З канца XIX — пачатку XX ст. з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76) ці польскай (асіміляваць — з польскай: Гіст. мовы, 2, 143); у рускай з другой палавіны XIX ст. з нямецкай ці французскай (Шанскі, 1, А, 162, указвае на нямецкую мову як непасрэдную крыніцу запазычання). Юргелевіч (Курс, 129) указвае на лацінскую першакрыніцу беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч. ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχή ’улада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел. иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інстру́кцыя. Запазычанне з лац. instructio ’настаўленне’ праз польскае пасрэдніцтва. Ст.-бел. инструкция, инструкцыя ’інструкцыя, настаўленне’ (1522 г.), як і рус. инструкция (XVII ст.), са ст.-польск. instrukcyja (Булыка, Лекс. запазыч., 30; Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 89). Меркаванне аб перапынку ва ўжыванні слова і паўторным запазычанні з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 233) неабгрунтаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пралі́ў ’вузкая паласа вады, якая злучае два водныя басейны ці дзве часткі воднага басейна’ (ТСБМ), ’пераліванне крыві’ (лудз.; Сл. ПЗБ). Рус. проли́в ’праліў; дзеянне па дзеяслову проливать’; чэш. průliv ’праліў’ (з рус., слова ў Махэка₂ адсутнічае). Да праліваць < ліць (гл.). Літаратурнае праліў, магчыма, з рус. (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 86). Сюды ж пралі́ўнік ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)