разлікі паміж дзяржавамі, арг-цыямі, фірмамі і грамадзянамі, якія знаходзяцца на тэр. розных краін. Выкліканы развіццём міжнар. сувязей і разлікаў па знешнім гандлі, крэдытах і інвестыцыях, трансп. паслугах, турызме, а таксама па ўтрыманні дыпламат. прадстаўніцтваў за мяжой, камандзіроўках, паездках розных дэлегацый і г.д. Бываюць двухбаковыя (ажыццяўляюцца паміж дзвюма краінамі) і шматбаковыя (сродкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг выкарыстоўваюцца на плацяжы трэцім краінам). У гэтай сувязі буйнейшыя банкі розных краін падтрымліваюць узаемныя карэспандэнцкія сувязі, адкрываюць адзін аднаму бягучыя рахункі, захоўваюць на іх грашовыя сродкі ў адпаведнай замежнай валюце і выконваюць на аснове ўзаемнасці плацежныя і інш. даручэнні, што дазваляе частку плацяжоў рабіць у форме безнаяўных разлікаў. У практыцы М.р. паняцце наяўных разлікаў больш шырокае і часцей выкарыстоўваецца ва ўнутр. тавараабароце, чым у міжбанкаўскіх разліках. У сферы М.р. часта ўзнікаюць праблемы ўстанаўлення і рэгулявання суадносін абмену нац. грашовай адзінкі з замежнай і незбалансаванасці разлікаў з замежнымі краінамі. Увесь комплекс адносін, што ўзнікаюць у працэсе М.р., выяўляецца ў плацежных балансах краін, а іх незбалансаванасць патрабуе механізма выраўноўвання. На эфектыўнасць М.р. істотна ўплывае кан’юнктура на знешнім і ўнутр. рынках, ступень развіцця міжнар.гасп. сувязей і нац. эканомікі, абарачальнасць валют, узровень валютнага курса і інш. фактары. Стабільная сістэма М.р. станоўча ўплывае на эканоміку краіны і міжнар.эканам. адносіны. Парушэнне сістэмы М.р. (напр., у перыяд крызісаў, эканам. і паліт. ускладненняў) стрымлівае развіццё знешняга гандлю, адмоўна адбіваецца на развіцці нац. эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ САЮ́З ТЭАРЭТЫ́ЧНАЙ І ПРЫКЛАДНО́Й ХІ́МІІ (International Union of Pure and Applied Chemistry; ІЮПАК),
міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая ўваходзіць у Міжнар. савет навук. саюзаў. Засн. ў 1919. Членамі саюза з’яўляюцца навук. ўстановы (АН, хім. т-вы, н.-д. саветы) 44 краін, 15 краін маюць статус назіральнікаў. Штаб-кватэра ў г. Оксфард (Вялікабрытанія). Асн. задача саюза — каардынацыя даследаванняў, якія патрабуюць міжнар. ўзгаднення, кантролю і стандартызацыі. Ажыццяўляе распрацоўкі агульных прынцыпаў і правіл наменклатуры рэчываў, тэрміналогіі, сімволікі, адзінак вымярэнняў, якія выкарыстоўваюць у хіміі; займаецца стварэннем эталонаў і стандартных метадаў для навук. даследаванняў, хім. вытв-сцей, сельскай гаспадаркі, медыцыны, зборам, аналізам і публікацыяй дакладных колькасных даных у галіне хіміі і хім. тэхналогіі. Саюз выдае часопісы: «Chemistry International» («Міжнародная хімія»), «Pure and Applied Chemistry» («Тэарэтычная і прыкладная хімія»), «International Newsletter on Chemical Education» («Міжнародныя навіны хімічнай адукацыі»). Праводзіць штогадовыя навук. кангрэсы па актуальных праблемах сучаснай хіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСТАЛЕ́Т-КУЛЯМЁТ,
індывідуальная аўтаматычная зброя высокай скарастрэльнасці, прызначаная для паражэння жывой сілы ў блізкім баі. Спалучае партатыўнасць пісталета і бесперапыннасць кулямётнага агню. Калібр 7,62—11,43 мм. Сілкаванне ад магазінаў скрыначнага (25—35 патронаў) або барабаннага (71 патрон) тыпу; тэмп стральбы 450—1000 стрэлаў/мін.
Створаны італьянцам А.Рэвелі (1915), у Расіі — У.Р.Фёдаравым (1916), у СССР — Ф.В.Токаравым (1927). На ўзбраенні Чырв. Арміі П.-к. канструктараў В.А.Дзегцярова (ПКД-40), Г.С.Шпагіна (ПКШ-41), А.І.Судаева (ПКС-43) і інш.; у герм. арміі — МР-38-40, амер. — МЗ, брыт. «Стэн», фінл. «Суомі». Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну; звычайна наз.аўтаматамі.
На ўзбраенні сучасных армій шэрагу краінамер. «Інгрэм», італьян. «Берэта», аўстр. «Штэер», ізраільскі «Узі» і інш. У арміях краін СНД больш пашыраны аўтаматы сістэмы М.Ц.Калашнікава і інш., якія выкарыстоўваюцца замест П.-к.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНАЛЬДСАН ((Arnoldson) Клас) (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916),
грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпутат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд.краін. Адзін з заснавальнікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з Ф.Баерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАЙРА́М»
(«Свята»),
штоквартальны гісторыка-этнаграфічны часопіс. Выходзіць у Мінску з 1991 на бел. мове. Выдаецца Бел. згуртаваннем татараў-мусульман «Аль-Кітаб». Друкуе матэрыялы па гісторыі татараў з часу іх пасялення на бел. землях у канцы 14 ст., пра жыццё татараў Паволжа і Крыма, мусульманскіх і цюркскіх краін свету, асновы мусульманскай веры і этыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́Ў,
1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах.краін і дзелавая рэпутацыя.
2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння.
3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСТАМА́НТЭ КО́ДЭКС,
адна з найбольш значных кадыфікацый міжнар. прыватнага права. Прыняты 20.2.1928 у Гаване на 6-й Панамерыканскай канферэнцыі. Названы па прозвішчы складальніка — А.Бустамантэ-і-Сірвена. Уключае 437 артыкулаў, у якіх разглядаюцца пытанні міжнар. цывільнага, гандлёвага, крымінальнага права і міжнар. працэсу. Б.к. ратыфікаваны шэрагам амер.краін, у інш. выкарыстоўваецца судамі пры «мэтазгоднасці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ ПАСЕ́ЛІШЧАЎ,
геаграфія населеных пунктаў, раздзел геаграфіі насельніцтва, які вывучае рассяленне насельніцтва па першасных адзінках (населеных пунктах) і па асобных тэр. сукупнасцях паселішчаў. Вывучае тыпалогію паселішчаў, геагр. асаблівасці іх развіцця, групавыя формы рассялення, разглядае сістэмна-структурныя сукупнасці паселішчаў асобных краін і раёнаў. У складзе геаграфіі паселішчаў вылучаюць геаграфію гарадоў і геаграфію сельскіх населеных пунктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ФОНД РАЗВІЦЦЯ́ (European Development Fund; ЕФР),
спецыяльны фонд, засн.Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю ў 1959 для аказання фін. і тэхн. дапамогі краінам, якія звязаны з Супольнасцю Рымскім дагаворам 1957: канвенцыямі Яўндэ і Ламе 1975. Забяспечвае бяспошлінны імпарт прамысл. прадукцыі з краін, якія сталі на шлях развіцця, і фін. дапамогу ў рэалізацыі праграм развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЎРЫЕЎ (Віктар Рыгоравіч) (29.12.1907, г. Уфа, Башкортастан — 14.3.1976),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1959), праф. (1960). З 1961 у БДУ. Навук. працы па тэорыі і практыцы комплекснага фізіка-геагр. раянавання горных краін. Даследаваў фізіка-геагр. раёны і ландшафты Азербайджана, В’етнама, займаўся праблемаю Каспійскага м. і вусцямі рэк, якія ўпадаюць у яго.