1.у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі.
Бочка ўмерзла ў лёд.
2. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню.
Зямля моцна ўмерзла.
|| незак.умярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Скры́га ‘крыга’, ‘пласт узаранай зямлі’, скрыга́н ‘скрыль’ (Шатал.; віл., шчуч., Сл. ПЗБ), скры́га, скрыжа́ліна ‘кавалак лёду, мёрзлай зямлі, солі і інш.’ (Варл., Ян.). Гл. крыга. Семантыка пад уплывам скрыль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́цягам, прысл.
Разм. Цягнучы, валочачы па зямлі; волакам. Дзе на руках, дзе поцягам яны перанеслі Васіля Іванавіча ў роў.Лынькоў.Раўчук так абмялеў, што мы, параіўшыся, вырашылі цягнуць лодку поцягам па зямлі.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапраўдная фігура Зямлі, абмежаваная ўзроўневай паверхняй (сярэдні ўзровень вады Сусветнага ак., мысленна прадоўжаны пад мацерыкамі). Форма геоіда ў выніку сутачнага абарачэння Зямлі блізкая да эліпсоіда вярчэння, але яго паверхня ўскладнена з-за нераўнамернасці размеркавання мас унутры Зямлі. Паверхня геоіда перпендыкулярная да напрамку сілы цяжару ва ўсіх кропках, больш згладжаная, чым фіз. паверхня Зямлі, на якой рэзка выражаны горы і акіянскія ўпадзіны. Яна выпуклая, сярэдняя велічыня адхілення геоіда ад найб. удала падабранага зямнога сфероіда складае ±50 м, а максімальнае адхіленне ±100 м.