я́варавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да явара. Яваравы ліст. // Зроблены з явару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́ро, ц.-палес. пера ’пэндзлік з пер’я для роспісу посуду’ (Вярэі!.). У выніку пераносу значэння ’пяро птушкі’ > ’пэндзлік, зроблены з пер’я’. Да пяро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясця́нка ’пояс, зроблены рукамі пры дапамозе дзвюх-трох драўляных палачак’ (Нік. Очерки). У выніку кантамінацыі лексем плесці і пляцёнка (гл.). Параўн. таксама плясцёнка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэагра́ма

(ад гр. rheos = цячэнне + -грама)

запіс напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў, зроблены пры дапамозе рэографа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арэ́хавы

1. (які мае дачыненне да плода) Nuss-;

2. (зроблены з драўніны арэха) Nssbaum-;

арэ́хавае маро́жанае Nsseis n -es, Eis mit Nüssen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

до́пуск, -ку м., в разн. знач. до́пуск;

гэ́тыя дэта́лі зро́блены з неабхо́дным ~камэ́ти дета́ли сде́ланы с необходи́мым до́пуском;

мець д. да хво́рага — име́ть до́пуск к больно́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АФРЫГІ́ДСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура Харэзма ў 4—8 ст. Назва ад харэзмскай дынастыі Афрыгідаў. Склалася пад уплывам навакольных стэпавых плямёнаў у перыяд крызісу рабаўладальніцкага ладу і станаўлення феадалізму. Для афрыгідскай культуры характэрны заняпад старых антычных гарадоў і ўтварэнне новага тыпу сельскіх паселішчаў — феад. сядзібаў-замкаў і абшчынных дамоў. Пераважаў керамічны посуд, зроблены на ганчарным крузе. На апошнім этапе афрыгідскай культуры пачалі ўзнікаць новыя гарады.

т. 2, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬТАМІ́РА (Altamira),

пячора ў правінцыі Кантабрыя (Іспанія). У 2-й пал. 19 ст. тут выяўлены наскальныя рознакаляровыя выявы жывёл, стаянка эпохі салютрэ і ранняга мадлену. Даўжыня пячоры каля 280 м (з шэрагам залаў). Памеры намаляваных фігур (бізонаў і інш.) да 2,25 м. Паводле радыевугляроднага аналізу малюнкі зроблены каля 15500 г. назад. Альтаміра — найб. значная па мастацкім багацці «галерэя» першабытнага чалавека.

Выявы бізонаў у пячоры Альтаміра.

т. 1, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

го́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вырабу гонты. Гонтавы матэрыял. // Зроблены з гонты. Гонтавы дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барано́вы, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы з барана; зроблены з аўчыны барана. Барановы лой. Барановая шапка,

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)