Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік.Шынклер.Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Кусаць час ад часу, злёгку. [Гумоўскі] неяк прыгнуўся, здавалася ажно калаціўся і .. пакусваў сівы вус ад хвалявання.Броўка.Ліхачоў нервова пакусваў папяросу і не спускаў вачэй з хлопчыкаў.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паце́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі). Шура настаўляе каўнер пінжака, зябка пацепвае плячамі.Навуменка.Але прыходзілася ляжаць і толькі пацепваць плячамі, каб трохі сагрэцца.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Трохі, злёгку кульгаць; накульгваць. [Цімох] выйшаў з двара проста на поле і сцежкаю, прыкульгваючы, пашыбаваў у Крыніцы.Колас.Архіп — інвалід яшчэ першай .. германскай вайны — крыху прыкульгваў на адну, карацейшую нагу.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУСЛЫ́ (Ciconiidae),
сямейства птушак атр. буслападобных, або галянастых. 11 родаў, 18 відаў, пераважна ў тропіках. У Палеарктыцы 3 віды, з іх 2 на Беларусі: бусел белы (Ciconia ciconia) і бусел чорны (Ciconia nigra), які занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Бусел чорны часцей трапляецца на Палессі, радзей — на поўначы і вельмі рэдка ў зах. і ўсх. раёнах Беларусі. На пач. 1989 колькасць папуляцыі бусла чорнага ў рэспубліцы дасягнула 1007.
Даўж. 76—152 см. Дзюба доўгая, прамая або злёгку загнутая ўгару ці ўніз. Крылы доўгія і шырокія, некат. буслы могуць доўга лунаць. Большасць відаў не маюць голасу (адсутнічаюць галасавыя мускулы ніжняй гартані) і выдаюць гукі, калі шчоўкаюць дзюбай (рэзанатар — гарлавы мяшок). Гнёзды на дрэвах, скалах, будынках. Пасля гнездавання часта збіраюцца ў чароды. Кормяцца на вільготных лугах, балотах беспазваночнымі, жабамі, трытонамі, яшчаркамі, мышападобнымі грызунамі. Некат. буслы (марабу) кормяцца адкідамі. Бусел далёкаўсходні занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
Крыху, злёгку высушыць, зрабіць сушэйшым. Быў той час, калі людзі прасілі: «Прыходзіла б ужо зіма. Няхай бы падсушылі марозікі зямлю, каб яна не тапілася ў гразі і ў балоце».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папы́хкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пыхкаць злёгку, час ад часу. Каля прыступак стаяў кандуктар з ліхтаром і глядзеў уперад, дзе спакойна і мірна папыхкваў паравоз.Лобан.Вацлаў Незвал сядзеў на прыступках.. ганка, задуменна папыхкваў люлькай.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да пасунуць (у 1, 2 знач.).
2. Соваць туды-сюды. Тады Рыбак пачаў злёгку пасоўваць авечку на плячах: пакуль адно несла, другое адпачывала — так было зручней.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Час ад часу, злёгку тупаць. Патупваць ад марозу.
2. Хадзіць, тупаць туды-сюды, пахаджаць. Сярод дзяўчат і хлопцаў рупліва патупваў стары Васіль Тумаш, з блішчастай сякерай за поясам.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Час ад часу, злёгку церці. Паціраць рукі. □ Сузану засталося адно: маўчаць. Ён сядзеў ссутулены і паціраў лоб.Лынькоў.Чалавек дыхаў на поўныя грудзі, час ад часу паціраў азяблыя плечы.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)