марка нямецкіх легкавых аўтамабіляў. Выпускаліся ў Германіі ў 1899—1904, у 1956—90 прадпрыемствам «Аўтамабільвэрк Айзенах» у г. Айзенах, ГДР (у т. л. з 1979 мадэль асабліва малога класа з двухтактавым рухавіком); рабочы аб’ём рухавіка 1 л, магутнасць 37 кВт, скорасць да 130 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЛЕ́ГА (Рыгор Прохаравіч) (1.1.1922, в. Старая Дуброва Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — 22.6.1973),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім, 2-м Бел. франтах. Памочнік камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Ж. вызначыўся ў баях у Карэліі, Мурманскай вобл., на тэр.Германіі. Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВУЦЕ́НКА (Мікалай Іванавіч) (19.5.1921, в. Утра Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 27.4.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Камандзір гарматы старшына І. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БЕРГАЎЗЕН (Oberhausen),
горад на ЗГерманіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Каля 250 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на канале Рэйн-Герне і р. Эмшэр. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, цяжкае машынабудаванне, котлабудаванне, хім., шкляная. Здабыча кам. вугалю. Адм.-гасп. акадэмія. Штогадовы міжнар. фестываль кароткаметражных фільмаў (з 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬДЭНБУРГ (Oldenburg),
горад на ПнЗГерманіі, зямля Ніжняя Саксонія. Упершыню згадваецца ў 1108. Каля 150 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Хунтэ каля пачатку суднаходнага канала Хунтэ-Эмс (Кюстэнканал). Прам-сць: эл.-тэхн., харч., тэкстыльная. Адм. акадэмія. Ун-т. Бат. сад. Паблізу здабыча нафты і прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁНХЕНГЛА́ДБАХ (Mönchengladbach),
горад на ЗГерманіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Гар. правы з 1356. 265,3 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр тэкст. прам-сці. Развіты машынабудаванне (тэкст., цяжкае. эл.-тэхн., станкабудаванне), вытв-сць металаканструкцый, швейная, дрэваапр.прам-сць. Оперны тэатр. Музеі, у т. л. арніталагічны. Штаб-кватэра ВПСНАТО.
украінскі жывапісец-пейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н II (Otto; 955—7.12.983),
кароль і імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 973. Сын Атона I. У Германіі ўмацоўваў створаную бацькам епіскапальную сістэму, задушыў сепаратысцкі мяцеж герцага Баварскага (976). Імкнучыся захапіць паўд. Італію, пацярпеў паражэнне ад Візантыі і арабаў (982). Пры ім б.ч. палабскіх славян у выніку паўстання 983 надоўга вызвалілася ад герм. панавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬПУ́РГІЕВА НОЧ,
у сярэдневяковай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень св. Вальпургіі, адсюль назва); паводле ням.нар. павер’я з 8 ст. свята ведзьмаў («вялікі шабаш») на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу.