АХРЫМЕ́НКА (Аляксандр Яўгенавіч) (н. 22.4.1938, г. Новарасійск, Расія),

бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д тэхн. н. (1973), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Мінскае Вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ПВА (1959), дзе працаваў у 1966. З 1990 у Бел. ун-це радыёэлектронікі і інфарматыкі. Навук. працы па адаптыўнай прасторава-часавай апрацоўцы сігналаў, радыёлакацыйным распазнаванні, адаптыўнай факусіроўцы звышчастотнай энергіі.

Тв.:

Основы радиолокации и радиоэлектронная борьба. Ч. 1. М., 1983;

Основы обработки и передачи информации. Мн., 1990.

т. 2, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЗЫ́ЛЬЧЫК (Валянцін Вячаслававіч) (8.12.1935, г. Полацк — 13.1.1993),

хімік-арганік. Д хім. н. (1986), праф. (1987). Засл. вынаходнік СССР (1992). Засл. дз. нав. Чувашыі (1992). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Бел. тэхнал. Ін-це і Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1969 у Чувашскім ун-це. Навук. даследаванні па хіміі тэрпеноідаў і іх сінт. аналагаў. У супрацоўніцтве з бел. вучонымі атрымаў новыя біялагічна актыўныя прэпараты (пестыцыды) і даследаваў іх эфектыўнасць.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 2, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПАРО́ВІЧ (Андрэй Фёдаравіч) (н. 28.2.1922, в. Пліса Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д тэхн. н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інж. акадэмію (1952). Працаваў у Харкаўскім вышэйшым ваен. вучылішчы (1956—1973), з 1975 — у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па статыстычнай тэорыі эл.-магн. сумяшчальнасці радыёсродкаў і канструяванні прылад для кантролю выбіральных уласцівасцяў радыёпрыёмнікаў.

Тв.:

Статистическая теория электромагнитной совместимости радиоэлектронных средств. Мн., 1984;

Проектирование радиотехнических систем. Мн., 1988.

т. 1, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РДЫШАЎ (Іван Іларыёнавіч) (н. 14.7.1912, с. Рускія Нарвашы Янцікаўскага р-на, Чувашыя),

бел. хімік. Чл.-кар. АН Беларусі (1959), д хім. н. (1953), праф. (1955). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1936). З 1954 у Бел. лесатэхн. ін-це, у 1964—79 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па хіміі тэрпеноідаў, метадах іх аналізу, распрацоўцы тэхналогій вытв-сці практычна важных лесахім. прадуктаў.

Тв.:

Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964 (у сааўт.).

т. 2, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСАВЕ́Ц (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у т. л. ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.

т. 2, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСЕ́НКА (Віктар Яўгенавіч) (н. 14.1.1951, г. Запарожжа, Украіна),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973; цяпер Бел. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і паўправаднікоў. Устанавіў шэраг заканамернасцяў цвердафазных працэсаў у матэрыялах мікраэлектронікі пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў іонаў, электронаў, фатонаў; прапанаваў прынцыпы мадэліравання электронных уласцівасцяў цвердацельных нанаразмерных структур.

Тв.:

Твердофазные процессы в полупроводниках при импульсном нагреве. Мн., 1992.

т. 2, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ГУШ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 18.2.1931, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі, ветсанэксперт. Д вет. н. (1983), праф. (1991). Брат Андрэя А.Богуша. Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1953). З 1960 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Навук. працы па вет.-сан. і зоагігіенічным забеспячэнні жывёлагадоўлі, вет.-сан. экспертызе.

Тв.:

Борьба с мышевидными грызунами в животноводческих помещениях. Мн., 1974;

Паразитозы мышц свиней и меры их профилактики. Мн., 1976;

Мясо, его переработка и хранение. Мн., 1995.

т. 3, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РЫС (Аляксандр Іванавіч) (н. 1.2.1924, г. Валожын Мінскай вобл.),

бел. хірург. Д мед. н. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). З 1961 працаваў у ім. З 1976 гал. хірург у г. Магілёў, з 1978 ва Упраўленні Бел. чыгункі, з 1991 у рэдакцыі час. «Здравоохранение Беларуси». Навук. працы па хім. апёках стрававода і страўніка, іх лячэнні ў вострым перыядзе, гісторыі развіцця медыцыны.

Тв.:

Химические ожоги пищеварительного тракта: Патогенез, клиника, лечение. Мн., 1975;

Берегитесь гнойной инфекции. Мн., 1980.

т. 3, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЛЬДФЛУШ (Роберт Тэнісавіч) (19.3.1906, в. Мацэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1972),

бел. аграхімік. Д с.-г. н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. н. Беларусі (1965). Скончыў БСГА (1929). З 1931 у Бел. садова-агародным ін-це, з 1945 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў, лакальнага спосабу ўнясення асн. ўгнаення на дзярнова-падзолістых сугліністых глебах Беларусі.

Тв.:

Краткий справочник по известкованию кислых почв. 2 изд. Мн., 1972 (разам з Г.​І.​Гарбылёвай).

т. 4, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНАКУ́РАВА (Святлана Пятроўна) (н. 3.1.1953, в. Дзмітравічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1994), праф. (1996). Скончыла БДУ (1974). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1988 у Бел. пед. ун-це, Аграрнай АН. З 1995 саветнік-кансультант Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе метадалаг. і сац.-гіст. праблемы маральнага развіцця грамадства і асобы.

Тв.:

Личность в системе нравственных отношений. Мн., 1988;

Методологические проблемы исследования морали. Мн., 1992.

т. 4, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)