ГАДУНО́Ў (Аляксандр Антонавіч) (н. 2.9.1921, с. Фашчаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд.ін-т (1950). З 1976 у Беларускім дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—94 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення структуры і метадаў кіравання.
Тв.:
Вопросы теории управления производством. Л., 1965;
Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. М., 1975;
Роль науки управления социалистическим производством. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛДО́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (3.3.1900, г. Барысаў Мінскай вобл. — 14.11.1975),
генерал-лейтэнант інж. войск (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1923), Вышэйшыя акадэм. курсы пры Ваен.акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на воз. Хасан (1938). У Вял.Айч. вайну нач.інж. войск арміі на Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Да 1961 нач.інж. войск ваен. акруг, нам.нач.інж. войск Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАГЛЯ́Д (Леанід Іванавіч) (13.4.1916, г. Ашгабат, Туркменістан — 14.7.1986),
Герой Сав. Саюза (1948), ген.-маёр авіяцыі (1953). Беларус. Скончыў акадэміі Ваенна-паветр. (1941), Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Укр. франтах: нач. штаба авіядывізіі, камандзір знішчальнага авіяпалка, дывізіі. Зрабіў 146 баявых вылетаў, удзельнічаў у 53 паветр. баях, асабіста збіў 15 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРСІ́Я РО́БЛЕС ((García Robles) Альфонса) (н. 20.3.1911, г. Самора-дэ-Ідальга, Мексіка),
мексіканскі дыпламат.Д-р права (1933). Скончыў Нац.ун-т у Мехіка (1933), вучыўся ў Парыжы (1934—37) і Гаагскай акадэмііміжнар. права (1938). Міністр замежных спраў Мексікі (з 1975). Пасол Мексікі пры ААН (з 1971), з 1977 яе пастаянны прадстаўнік у Камітэце ААН па раззбраенні. З 1985 старшыня Камітэта ААН па раззбраенні. Нобелеўская прэмія міру 1982 (з А.Мюрдаль) за ўклад у справу раззбраення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЕ́НКА (Дзям’ян Аляксандравіч) (н. 27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957), Мінскую ВПШ (1959). З 1944 у органах унутр. спраў, з 1971 у АкадэмііМУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы дысцыпліны, законнасці, дэмакратыі ў сферы дзярж. кіравання. Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў, метадычных распрацовак. Асн. працы: «Асноўны Закон і далейшае развіццё дэмакратыі» (1981), «Дзяржаўная дысцыпліна: сутнасць, функцыі, значэнне» (1988), «Прававая дзяржава і дысцыпліна» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НРЫ ((Henry) Джозеф) (17.12.1797, г. Олбані, штат Нью-Йорк, ЗША — 13.5.1878),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН і яе прэзідэнт у 1868—78. Вучыўся ў акадэміі ў Олбані (1819—22). З 1832 праф. Прынстанскага каледжа, з 1846 сакратар і дырэктар Смітсанаўскага ін-та ў Вашынгтоне. Навук. працы па электрамагнетызме і электратэхніцы. Адкрыў з’яву самаіндукцыі (1832) і вагальны характар разраду кандэнсатара (1842). Упершыню (1828) пабудаваў магутныя электрамагніты і электрарухавік (1831). У яго гонар названа адзінка індуктыўнасці ў СІ — генры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМЯНЁЎ (Іван Аляксеевіч) (1746 — пасля 1797),
рускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1761—67) і Каралеўскай акадэміі ў Парыжы (каля 1775—88). З пач. 1790-х г. жыў у С.-Пецярбургу. Аўтар шэрагу нетыповых для рус. мастацтва 2-й пал. 18 ст. жанравых сцэн з сял. жыцця (найчасцей сляпых жабракоў), імкнуўся да дакладнай перадачы ўбачаных эпізодаў ці падзей: акварэлі «Жабракі», «Сялянскі абед», «Сляпыя спяваюць» (усе 1770-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЫЛЬ (Васіль Канстанцінавіч) (3.5.1902, в. Востраў Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 4.12.1973),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую артыл. школу імя Красіна (1929), вучыўся ў Ваен.артыл.акадэміі (1931—33), скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі (1946). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Паўн.-Зах., Сталінградскім, Данскім, 1-м Укр. франтах. 25.1.1945 мінамётны полк на чале з падпалкоўнікам З. вызначыўся пры фарсіраванні Одэра на тэр. Германіі. Да 1954 у Сав. Арміі.
шведскі паэт.Чл. Шведскай акадэміі (з 1904). Скончыў Упсальскі ун-т (1902). Дэбютаваў паэт.зб. «Песні пра дзікую прыроду і каханне» (1895). Аўтар зб-каў «Песні Фрыдаліна» (1898), «Сад Фрыдаліна» (1901), «Флора і Памона» (1906), «Флора і Белона» (1918), «Асенні горн» (1927), літ.-знаўчых прац. Паэзія К. адметная лірызмам, фалькл. сакавітасцю і этнагр. канкрэтнасцю. Нобелеўская прэмія 1931.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Западноевропейская поэзия XX в. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміівет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.
Тв.:
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);
Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).