стрыжні (слупы, брусы), якія апускаюць у грунт для перадачы нагрузак ад збудаванняў. Бываюць жалезабетонныя, бетонныя, металічныя, драўляныя. Апускаюцца ў грунт палябойным абсталяваннем, завінчваннем, бетанаваннем у шчыліне.
Выкарыстоўваюцца для стварэння палевых фундаментаў, мастоў, падпорных сцен, у канструкцыях набярэжных, прычальных збудаванняў, плацін і інш. У асобных умовах выкарыстоўваюцца шпунтавыя П., якія ставяцца шчыльна адна да адной і ствараюць шпунтавыя загароды. Для сувязі верхніх частак П. робіцца ростверк, які служыць апорнай плітой ці бэлькай для збудавання. Пабудовы на П. вядомыя, у т. л. на Беларусі, з эпохі неаліту. Будаваліся па берагах рэк, азёр, на балотах, у т. л. для засцярогі ад паводак, звяроў і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЫ́БЫ,
аб’екты рыбалоўства і рыбаводства, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для харчавання і атрымання прадуктаў тэхн. перапрацоўкі (кармавая мука, рыбін тлушч, арган. тукі, скура, клей і інш.). Асн. П.р.: акулы, акунёвыя, асятровыя, камбалавыя, карпавыя, кефалевыя, ласасёвыя, селядцовыя, скарпенавыя (марскі акунь), скумбрыевыя, сомавыя, стаўрыдавыя, трасковыя, тунцовыя і інш. Адрозніваюць асн. (шматлікія) і пабочныя (нешматлікія) віды П.р., колькасць якіх залежыць ад экалагічных умоў вадаёма і можа змяняцца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. На Беларусі каля 40 відаў П.р. У прамысл. уловах пераважаюць плотка, лешч, шчупак, карась, акунь, гусцяра, карп (сазан) і інш. Гадавы ўлоў азёрна-рачной рыбы 966 т (з азёр 608 т, з рэк 203 т, з вадасх. 155 т); з сажалак каля 4,5 тыс.т, пераважна карпа (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПІК (Eupatorium),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Амерыцы, некат. ў Еўразіі і трапічнай Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. канапляны (E. cannabinum). Трапляецца на вільготных берагах рэк, азёр, каля балот і інш. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Р. духмяны (E. aromaticum) і пурпуровы (E. purpureum).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамыя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, чаргаванае, радзей у кальчаках, суцэльнае або рассечанае. Лейкападобныя кветкі ў кошыках, сабраных у агульнае шчыткаладобнае суквецце. Плод — сямянка. Р. канапляны — лек. (мачагонны, ванітоўны, танізоўны, ранагаючы сродак), тэхн. (сцёблы даюць грубае валакно), фарбавальная (з лісця і кораня атрымліваюць сінюю і чорную фарбы), алейная (насенне мае да 25% алею), дэкар., ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНГА́,
рака ў Манголіі і Расіі (Бураціі). Утвараецца ад сутокаў рэк Ідэр і Мурэн. Даўж. (ад вытоку р. Мурэн) 1024 км, у т. л. 409 км у межах Расіі, пл.бас. 447 тыс.км², у т. л. 148 км у межах Расіі. Цячэ пераважна па нізкагор’ях і хвалістых раўнінах, упадае ў воз. Байкал, утварае дэльту (пл. 680 км²). Асн. прытокі: Эгійн-Гал, Джыда (злева), Архон, Чыкой, Хілок, Уда (справа). Нізкае веснавое разводдзе, летне-асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады больш за 900 м³/с. На С. прыпадае каля палавіны аб’ёму сумарнага гадавога сцёку рэк, якія ўпадаюць у воз. Байкал. Ледастаў ад ліст. да красавіка. Суднаходная. У бас. С. больш за 5,5 тыс.азёр агульнай пл. 616 км². На С. — г. Улан-Удэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́МСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка (выцякае з возера), за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,86 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 9,2 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км, пл. вадазбору 172 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—7 м, разараныя, на ПдУ і ПнЗвыш. 10—18 м, пад лесам. Пойма шыр. 10—250 м. Берагі нізкія, участкамі на З, Пн і У зліваюцца са схіламі, на Пн і ПнУвыш. да 1 м, параслі хмызняком. Дно да глыб. 2 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Уздоўж берага зарастае. Злучана пратокай з воз. Каймін, упадае ручай з воз. Галодна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМІ́НГА (Phoenicopteriformes),
атрад птушак. 4 сям. (1 сучаснае), 3 роды, 6 відаў. Пашыраны ў субтропіках і тропіках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў, салёных азёр. Утвараюць калоніі (да 25 тыс. пар). Найб. вядомы Ф. звычайны, або чырванакрыл (Phoenicopterus ruber, або Ph. roseus). Як залётныя асобныя птушкі адзначаны на Беларусі.
Даўж. да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэнне рыхлае, мяккае, у дарослых белае з ружовымі адценнямі да чырв., канцы крылаў чорныя. Дзюба вял., сагнутая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб’я рагавыя пласцінкі, з дапамогай якіх Ф. адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвей, насенне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай. Манагамы. Адкладваюць 1—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плес
1. Глыбокае месца на балоце, дзе заўсёды знаходзіцца вада (Сядл.губ.Бес., 310).
2. Прырэчная сенажаць, якая заліваецца вадой у час разводдзя (Глуск.Янк.).
3. Забалочаныя берагі азёр (Палессе Талст.).
□в. Плесы каля Гомеля (К. 1838).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
рэ́мез
(польск. remiz < ням. Riedmeise, ад Ried = чарот + Meise = сініца)
маленькая птушка атрада вераб’інападобных, якая водзіцца ў Еўропе і Азіі; жыве ў зарасніках вярбы па берагах рэк, азёр.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРМО́НТ (Vermont),
штат на ПнУ ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Новай Англіі. Пл. 24,9 тыс.км², нас. 576 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — г. Мантпіліер, найб. горад і гал.прамысл. цэнтр — Берлінгтан. Гар.нас. 32,2%. Большую ч.тэр. займаюць укрытыя хваёвым лесам горы Грын-Маўнтынс, што ўваходзяць у сістэму Апалачаў. Шмат азёр, найб. Шамплейн.
Клімат умераны, у гарах халодны, вільготны. Зімой адзначаюцца т-ры да -37 °C, летам да 32 °C. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважае апрацоўчая прам-сць (электраабсталяванне, электронныя кампаненты, ЭВМ, станкі). Развіта металаапрацоўчая, паліграф. і папяровая прам-сць. Здабываюць мармур, граніт, тальк, азбест. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля малочнага кірунку. Птушкагадоўля. Каля 70% пасяўных плошчаў займаюць сеяныя травы. Вырошчваюць таксама бульбу і гародніну. Садоўніцтва (яблыкі). Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Горны турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛДА́Н,
рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток Лены. Даўж. 2273 км, пл.бас. 729 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схіле Станавога хрыбта, цячэ па Алданскім нагор’і, уздоўж паўд. падножжа Верхаянскага хрыбта, упадае за 160 км ніжэй Якуцка. Даліна ў межах Алданскага нагор’я складаецца з шырокіх і вузкіх каньёнападобных участкаў з перакатамі і шыверамі; у сярэднім цячэнні шырокая, з тэрасаванымі схіламі. Асн. прытокі: Тымптон, Учур, Мая, Алах-Юнь (справа), Амга (злева). Разводдзе з мая да ліп., у жн.—вер. паводкі. Ледастаў з кастр. да мая. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 5150 м³/с. У бас. Алдана больш за 51 тыс.азёр. Рыбалоўства (асетр, сцерлядзь, харыус). Суднаходны на 1753 км ад вусця. Гал. прыстані: Тамот, Усць-Мая, Хандыга. У бас. Алдана радовішчы жал. руды, каменнага вугалю, золата, слюды-флагапіту.