пазара́нак, ‑нку, м.

Абл. Пачатак світання, досвітак. Мне падуладны жалеза і ток — Я прымушу стаць ноч пазаранкам. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазарэ́з, прысл.

Абл. Вельмі, да крайнасці. Ледзь стрымліваючы сябе, [Язэп] стараўся давесці сакратару, што мінёры яму патрэбны пазарэз. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паза́ўтра, прысл.

Абл. Паслязаўтра. [Зоська:] Мы яшчэ не жабракі, мамка! [Марыля:] Але не сягоння, то заўтра, назаўтра будзем імі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасядзе́лкі, ‑лак; адз. няма.

Абл. Тое, што і пасядзенкі. — Запаліш святло — глядзіш і збярэцца народ на пасядзелкі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абл. Падаіць. [Нявестка], відаць, спярша сваю [карову] пацыркала, а потым ужо спяшалася сюды. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правары́на, ‑ы, ж.

Абл. Стойла. Цяпер .. [Ігналь] бачыў, што трэба падрамантаваць хлевушок, трэба адгарадзіць праварыны каню і карове. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгуме́нь, ‑ю, м.

Абл. Тое, што і прыгуменне. Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саляты́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Абл. Салатніца. На стале запаравала салятырка гарачай бульбы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скажэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Звар’яцелы, ненармальны, шалёны. [Марына:] — І вы ўжо не хочаце глядзець? .. Адвярнуліся, як ад скажэннай. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Абл. Шпацыраваць. Каля дарогі спацыравалі вароны. Чорны. Стары палкоўнік.. спацыраваў па вуліцах. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)