улада́рны, -ая, -ае.

1. Які валодае правам наследавання ўлады.

У. князь.

2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н.

У. характар.

У. голас.

3. перан. Неадольны, усемагутны.

У. наступ вясны.

Уладарная сіла натхнення.

|| наз. улада́рнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

instimmig

1. a аднагало́сны; для аднаго́ го́ласу

2. adv аднагало́сна, у адзі́н го́лас

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

überschnappen vi (s)

1) заско́кваць (пра замок); зрыва́цца (пра голас)

2) разм. звар’яце́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРУШЭ́ЎСКІ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 20.4.1952, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),

бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах баяна (1976) і кампазіцыі (1985, клас Дз.Смольскага). Працуе ў розных жанрах, апіраецца на бел. песенна-танц. фальклор.

Сярод твораў: араторыя «Гусаўца голас» на тэкст М.​Гусоўскага (1985), кантата «Сэрца роднае» на сл. М.​Багдановіча (1991); карціна «А хто там ідзе?» (1982), Рамантычная паэма (1984), Сюіта (1991) для сімф. аркестра; камерна-інстр. і вак. музыка.

т. 5, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГО́ЛАС ПРАВАСЛА́ЎНАГА БЕЛАРУ́СА»,

рэлігійна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў ліст.снеж. 1931 у Вільні на бел. мове. Асн. задачу бачыў у аднаўленні і станаўленні бел. праваслаўнай царквы, выказваў заклапочанасць яе станам у Зах. Беларусі і БССР, імкнуўся спалучаць каштоўнасці хрысціянства з бел. ідэяй. Выступаў за дэмакратызацыю царквы, з пазіцый абнаўлення праваслаўя разглядаў гісторыю рэлігіі ў Беларусі, негатыўна ацэньваў унію. Друкаваў хроніку царк. жыцця ў Зах. Беларусі. Выйшлі 2 нумары.

т. 5, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЛЕТА́РЫІ (лац. proletarii ад proles патомства, г. зн. немаёмны, які мае толькі патомства) антычныя, у Старажытным Рыме паводле рэформы цара Сервія Тулія — найніжэйшы немаёмны слой грамадзян, якія не ўваходзілі ў склад 5 класаў (ці разрадаў) рым. абшчыны; выстаўлялі ў нар. апалчэнне адну цэнтурыю і мелі адзін голас (з 193) у каміцыях (нар. сход). З 1 ст. П. — дэкласаваныя слаі грамадства, якія жылі за кошт падачак дзяржавы і багацеяў.

т. 12, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ба́іць ’гаварыць, пускаць чуткі; малоць глупства, пустасловіць; расказваць казкі’ (Нас., Бяльк.), ба́яць (Шат., Касп.). Рус. ба́ить, ба́ять, укр. ба́яти ’апавядаць; вядзьмарыць’, польск. bajać, чэш. bájiti ’гаварыць’, балг. ба́я ’вядзьмару’, серб.-харв. ба̏јати ’тс’ і г. д. Прасл. bajati bajǫ да і.-е. *bhä‑ (: *bhō‑) ’гаварыць’: ст.-грэч. φημί, φᾱμί ’гавару’ φήμη, φᾱ́μαголас, чуткі’, φωνή голас’, лац. fāri ’казаць’, fāma ’слава, чуткі, апавяданне і г. д.’ Бернекер, 39; Фасмер, 1, 140; Кюнэ (Poln., 42) лічыць паланізмам (польск. bajanie) і аддзеяслоўнае ба́енне (Касп., Нас.). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бляя́ць, бляе; незак.

Крычаць (пра авечак). То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які засынае або не зусім прачнуўся. // Уласцівы таму, хто засынае або яшчэ не зусім прачнуўся. Паўсонны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сана́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Зычны гук, пры ўтварэнні якога голас пераважае пад шумам.

2. Складаўтваральны гук; проціл. кансанант.

[Ад лац. sonans, sonantis — які гучыць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)