Вяршы́ня ’верхняя частка чаго-небудзь: гары, будынка, дрэва’ (КТС, БРС). Беларуская інавацыя, якая ўзнікла ў выніку пераўтварэння прасл. vьrš‑ina пад уплывам лексем з суф. ‑ynʼi ці, у прыватнасці, літ. viršūnė ’тс’, што выклікала змякчэнне зычнай у суфіксе. Параўн. таксама вяршы́на (гл.). Сюды ж вяршынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́гаць ’гергетаць’ (Сцяшк.), ґе́ґаць (Жд. 1, Шатал.). Гукапераймальнага паходжання. Параўн. укр. ґе́ґати, польск. gęgać і далей рус. га́гать, польск. gagać, чэш. gágati, літ. gagė́ti, ням. gāgen і г. д. Слаўскі, 1, 272; Траўтман, 74–75. Да прасл. *gagati гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 83–84.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гнаць ’гнаць’. Рус. гнать, укр. гна́ти, чэш. hnáti, ст.-слав. гънати і г. д. Прасл. *gъnati. Параўн. літ. giñti ’гнаць’, ст.-прус. guntwei ’гнаць’, ст.-інд. hánti ’біць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 419; Трубачоў, Эт. сл., 7, 196–197. Параўн. ганя́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́зці ’грызці’. Рус. грызть, укр. гри́зти, польск. gryźć, чэш. hrýzti, серб.-харв. гри̏сти, балг. гриза́, ст.-слав. грысти. Прасл. *gryzti ’тс’. Роднасныя формы: літ. gráužti, лат. graûžt ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 466; Траўтман, 100; Бернекер, 1, 359; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 160–161.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл. *gutoriti. Рус. гу́торить, гута́рить, укр. гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац. hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑ адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ. tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав. *tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́бла ’драўляная цурка цыліндрычнай формы’, ’дзіцячая гульня (удзельнікі гульні палкай збіваюць кебла)’ (Янк. III). Запазычанне з балт. літ. kebla mušti — дзіцячая гульня — у зямлю утыкаюць галінку, надзяваюць на яе кружок і намагаюцца здалёк збіць яго. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 60; Лаўчутэ, Балтизмы, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыгу́н ’чайка (Larus), рыбачка (Sterna)’ (Флёра II). Звычайна назва чайкі паходзіць ад яе сумнага крыку. Таму здаецца, што клыгун можна параўнаць з клігуніха (гл.) ’жанчына, якая ўсё стогне’ і далей з клікун (гл.) і клікаць(гл.). Параўн. таксама рус. клыкать ’плакаць’ і літ. klūkti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурышка ’галадок многагаловы, Scleranthus perennis L.’ (вілен., Кіс.), муравец ’галадок аднагадовы, Sclerantus arminis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. máuras ’твань, гразь’, apmauróti ’пакрыцца мохам’. Расліны названы паводле шызаватага колеру лісця. Параўн. чэш. chmerek, славац. chmerek ’галадок’, якія паходзяць ад mech < прасл. mъchъ ’мох’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўп1 ’страўнік у жывёл, птушак’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Да коўп2 (гл.). Параўн. коўб2 (гл.).

Коўп2: з коўпам ’з верхам’ (Федар.). Балтызм. Параўн. літ. kaupas ’тое, што насыпаецца з верхам, звыш меры’, su kaupu = з коўпам (Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)