нага́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -га́ек, ж.

Кароткі раменны плецены бізун.

Казацкая н.

|| прым. нага́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надгарта́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

|| прым. надгарта́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інве́рсія, -і, ж. (спец.).

Змяненне звычайнага парадку слоў ці словазлучэнняў у сказе як стылістычны прыём.

|| прым. інверсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інгаля́цыя, -і, ж.

Лячэнне ўдыханнем лекавых рэчываў (у выглядзе пары, газаў, распыленых вадкасцей).

Назначыць інгаляцыю.

|| прым. інгаляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інжыне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй.

І.-механік.

Ваенны і.

|| прым. інжыне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іўры́т, -а, Мы́це, м.

Сучасная мадыфікацыя старажытнаяўрэйскай мовы, афіцыйная мова Дзяржавы Ізраіль.

|| прым. іўры́цкі, -ая, -ае.

І. арыгінал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кавава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Апарат або пасудзіна для прыгатавання кавы.

|| прым. кавава́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ктус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвая расліна з мясістым сцяблом і калючкамі замест лісця.

|| прым. ка́ктусавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кала́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Марская драпежная ластаногая млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых; марская выдра.

|| прым. кала́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, а таксама яго футра.

|| прым. каланко́вы, -ая, -ае.