анатацы́зм

(гр. anatokismos)

налічэнне працэнтаў не толькі з пачатковай сумы, але і з працэнтаў, якія набеглі за час укладу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бортінжыне́р

(ад борт + інжынер)

член экіпажа самалёта, касмічнага карабля, адказны за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мы́та

(польск. myto, ад ст.-в.-ням. mūta)

гіст. пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сукрэ́

(ісп. sucre, ад Sucre = прозвішча генерала, які ваяваў за свабоду Паўд. Амерыкі)

грашовая адзінка Эквадора, роўная 100 сентава.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сута́на

(фр. soutane, ад іт. sottana = спадніца)

верхняе доўгае адзенне цёмнага колеру, якое каталіцкае духавенства носіць па-за службай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

травелерсчэ́к

(англ. traveller’s cheque)

дарожны чэк, па якім за мяжой можна атрымаць грошы ў любым пункце, дзе ёсць банк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

увіёлевы

[ад лац. u(itra) = звыш, за межамі + viola = фіялетавы колер]

які прапускае ультрафіялетавыя прамяні (напр. у-ае шкло).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хі́нтэрланд

(ням. Hinterland, ад hinter = за, ззаду + Land = краіна)

раён, які прылягае да прамысловага, гандлёвага цэнтра, порта і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штабс-фельдфе́бель

(ням. Stabsfeldwebel)

унтэр-афіцэрскае званне, ніжэйшае рангам за фельдфебеля ў арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штыб

(ням. Staub = пыл)

дробны ці здробнены каменны вугаль з памерам часцінак менш за 6 мм; выкарыстоўваецца як паліва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)