непраніка́льны, -ая, -ае.

1. Праз які не пранікаюць вада, газы, гукі і пад.

Непранікальная перагародка.

2. перан. Недаступны разуменню, скрыты.

Непранікальная тайна.

|| наз. непраніка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрахо́днасць, -і, ж.

1. гл. непраходны.

2. Няздольнасць прапускаць што-н. (аб органах чалавека або жывёлы; спец.).

Н. кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрахо́дны, -ая, -ае.

Праз які немагчыма або цяжка прабрацца, прайсці.

Н. гушчар.

|| наз. непрахо́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрацаздо́льны, -ая, -ае.

Няздольны да працы (па ўзросце, хваробе і пад.).

Н. інвалід.

|| наз. непрацаздо́льнасць, -і, ж.

Часовая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непраціўле́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыхільнік непраціўлення.

|| ж. непраціўле́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (разм.).

|| прым. непраціўле́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непраціўле́нне, -я і непраціўле́нства, -а, н.

Адказ ад актыўнай барацьбы са злом, проціпастаўленне яму пакорлівасці, пасіўнасці.

Непраціўленне злу.

|| прым. непраціўле́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрывы́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Адсутнасць прывычкі да каго-, чаго-н.

З непрывычкі стаміўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрыго́дны, -ая, -ае.

Нягодны для выкарыстання.

Н. матэрыял.

|| наз. непрыго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрыго́жы, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены прыгажосці.

Н. твар.

Н. голас.

2. Заганны, несумленны, нядобры.

Н. ўчынак.

|| наз. непрыго́жасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непрыда́тны, -ая, -ае.

Тое, што і непрыгодны.

|| наз. непрыда́тнасць, -і, ж.