хаду́н, ‑а, м.
Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? Шых-шах, шых-шах, — спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазначаў кароткім «так-так!» Колас.
•••
Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека.
Хадзіць хадуном гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́рні, ‑яў; адз. няма.
1. Уст. і кніжн. Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх. Сонца ўзыдзе прыгожае, Цемра адхлыне варожая, Церні завянуць калючыя, Раны загоім балючыя. Пушча. — Зірні, — паказаў ёй [Лесі] Мяржынскі. — Усё заглушыў шэры камень: Дубы, непакорныя церні, А кветка прабіла яго. Жычка.
2. перан. Цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху чалавека (паэта, мастака, вучонага і пад.). [Ярошка:] — Раз ты такі самакрытычны, то будзь гатовы да ўсяго: да лаўраў і да церняў. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі. Вярнуўшыся ў прыцемках з поля, .. [Аня] зайшла да Андрэевай цёткі. Мележ.
2. Разм. Дарослая жанчына наогул; зварот да старэйшай па ўзросту жанчыны. У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля. Корбан. — Ты думаеш, цётка, я не ведаю? Усе ведаюць! А я не вмоўчу. Чорны.
•••
Голад не цётка — пра стан галоднага і таму непераборлівага ў ядзе чалавека (жывёлы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце; пр. цяў, цяла, ‑ло; заг. тні; зак. каго-што і без дап.
1. Ударыць, даць чым‑н. Каманду пастроілі і загадалі: «Марш!» Калі ж яна не скранулася з месца, былы гандляр яйкамі з бабскім віскам кінуўся на першага ў крайняй двойцы і з маху цяў яму прыкладам у грудзі. Брыль.
2. Балюча ўкусіць. Сабака моцна цяў за нагу. □ Блыха тне чалавека, ды і схаваецца ў кажушнай воўне. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмо́цыя, ‑і, ж.
Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар. Арабей. І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі... Ракітны. // Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта. Шамякін.
[Фр. émotion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх‑н. гурткоў, аматараў якога‑н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст. // перан. Які толькі што з’явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі. Грахоўскі.
•••
Юны ленінец гл. ленінец.
Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астэо́н
(гр. osteon = косць)
структура косці пазваночных жывёл і чалавека, якая складаецца з гаверсавага канала, дзе праходзяць крывяносныя і лімфатычныя сасуды і нервы, і сістэмы касцявых пласцінак, што акружаюць гэты канал.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
атаві́зм
(ад лац. atavus = продак)
1) з’яўленне ў асобных арганізмаў прымет, уласцівых іх далёкім продкам, напр. развіццё ў чалавека хваставога прыдатка, 2) перан. перажытак наогул, вяртанне да чаго-н. крайне ўстарэлага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вестыбуля́рны
(ад лац. vestibulum = сені, уваход)
звязаны з раўнавагай;
в. апарат — орган пачуцця ў чалавека і пазваночных жывёл, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кайданы́, кайда́ны
(тур. kajdāni, ад ар. qajdāni)
1) жалезныя кольцы, змацаваныя ланцугом, для надзявання на ногі і рукі вязням;
2) перан. тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго волі (напр. к. рабства).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)