непача́ты, -ая, -ае.

Такі, якога яшчэ не пачыналі, за які яшчэ не браліся; цэлы.

Непачатая буханка.

Непачаты край (работы, спраў; разм.) — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непачці́вы, -ая, -ае.

Які адносіцца да людзей без павагі; недалікатны.

Н. мужчына.

|| наз. непачці́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непаша́на, -ы, ж.

Непачцівыя адносіны да каго-н.

Н. да старэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непераадо́льны, -ая, -ае.

Такі, што немагчыма адолець.

Непераадольная перашкода.

|| наз. непераадо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непераклада́льны, -ая, -ае.

Які нельга дакладна перакласці на іншую мову.

Неперакладальнае словазлучэнне.

|| наз. непераклада́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неперакладны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і неперакладальны.

Н. зварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неперамо́жны, -ая, -ае.

Такі, якога нельга перамагчы.

Непераможная сіла.

|| наз. неперамо́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непераўзы́дзены, -ая, -ае.

Такі, што нельга пераўзысці, зрабіць лепш.

Н. твор мастацтва.

|| наз. непераўзы́дзенасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неперахо́дны, -ая, -ае.

У граматыцы: пра дзеяслоў, які не патрабуе пасля сябе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка са знач. аб’екта.

|| наз. неперахо́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

непісьме́нны, -ая, -ае.

1. Які не ўмее чытаць і пісаць.

Н. чалавек.

2. перан. Які не мае адпаведных ведаў у якой-н. галіне, недасведчаны ў чым-н.

Н. рэцэнзент.

3. Які выкананы без належнага ведання справы, з памылкамі.

Н. чарцёж.

|| наз. непісьме́ннасць, -і, ж.