kibicować

незак. komu падтрымліваць каго; хварэць за каго; быць чыім балельшчыкам (заўзятарам)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

podjąć się

зак. узяцца;

podjąć się organizacji wczasów — узяцца за арганізацыю адпачынку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przezeń

(przez niego) праз яго, цераз яго, з-за яго; гл. on

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ręczyć

ręcz|yć

незак. ручацца;

~ę za niego — я ручаюся за яго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

sprawowanie

sprawowani|e

н. паводзіны; трыманне;

trójka ze ~a — тройка за паводзіны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uganiać

незак.

1. бегаць;

2. za kim/czym гнацца за кім/чым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wstawić się

зак.

1. za kim заступіцца за каго;

2. разм. напіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

во́льнасць, ‑і, ж.

1. Свабода, незалежнасць. Мы кубкі ўздымалі За вольнасць людскую, за праўду на свеце. Броўка. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на змаганне За люд наш, за вольнасць зямлі. Колас. // Самастойнасць, неабмежаванасць у дзеяннях. Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Захацелася хутчэй і паўней адчуць гэтую вольнасць. Галавач.

2. Парушэнне агульнапрынятых правіл, адступленне ад нормы. Паэтычная вольнасць.

3. Нястрыманасць, фамільярнасць; нетактоўнасць. Вольнасць у абыходжанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затулі́цца, ‑тулюся, ‑туліліся, ‑туліцца; зак.

Разм.

1. Затуліць, засланіць сябе чым‑н. ад чаго‑н. Затуліцца ад сонца. Затуліцца каўняром ад ветру.

2. Захінуцца ў што‑н., схавацца за каго‑, што‑н., дзе‑н. Затуліцца ў плашч. □ Крыху адышоўшы ў бок,.. [падрыўнік] затуліўся за калматую елку, гатовы біцца да апошняга патрона. Шахавец. Сяргейка спалохана затуліўся за пагранічніка, як за родную маці ў час небяспекі. Сабаленка. Калі затуліцца ноччу дзе-небудзь ля палявой дарогі, то можна ўбачыць не аднаго зайца. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.

1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы. Кавалёў.

2. заг. праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода? Карпаў. // Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)