здратава́ць гл. дратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здра́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Агульная назва санаторыяў, дамоў адпачынку.

Дзіцячая з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здрахле́лы, -ая, -ае.

Слабы, хілы ад старасці або спарахнелы, струхнелы.

З. чалавек.

Здрахлелая хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здрахле́ць гл. драхлець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здружы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.

Зблізіцца, пасябраваць.

|| незак. здру́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здружы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; -у́жаны; зак., каго (што).

Звязаць дружбай, зблізіць.

Іх здружыла праца.

|| незак. здру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здрыгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Прыйсці ў рэзкі вагальны рух, задрыжаць.

Пад нагамі здрыганулася зямля.

2. Уздрыгнуць, закалаціцца ад моцнага хвалявання, узрушэння і пад.

З. ад моцнага крыку.

|| незак. здрыга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здрэ́йфіць гл. дрэйфіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы.

Здубянелыя на марозе рукі.

З. ад сырасці плашч.

|| наз. здубяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

здубяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Страціць рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзець, адубянець.

Ногі здубянелі.

Адзежа на ім здубянела.