ПЛА́ЗМЕННЫЯ ПАСКАРА́ЛЬНІКІ,
устаноўкі для атрымання патокаў плазмы са скарасцямі руху ад 10 да 1000 км/с. У адрозненне ад паскаральнікаў зараджаных часціц у канале П.п. адначасова знаходзяцца часціцы розных знакаў і адсутнічаюць абмежаванні інтэнсіўнасці патокаў, абумоўленыя прасторавым зарадам. Паскарэнне іонаў адбываецца за кошт падведзенай энергіі і самаўзгодненага эл. поля, якое існуе ў аб’ёме плазмы.
П.п. падзяляюцца на імпульсныя (адначасова паскараецца фіксаваная маса рабочага рэчыва) і квазістацыянарныя (працэс паскарэння ажыццяўляецца неперарыўна); паводле механізмаў паскарэння адрозніваюць цеплавыя (плазма паскараецца за кошт цеплавой энергіі — за кошт перападу поўнага газакінетычнага ціску) і эл.-магн. (найб. пашыраныя; плазма паскараецца за кошт сілы Ампера). Паводле спосабу падвядзення энергіі бываюць радыяцыйныя, індукцыйныя і электродныя. П.п. з’явіліся ў сярэдзіне 1950-х г. як электрарэактыўныя плазменныя рухавікі і як інструмент для зандзіравання атмасферы. У 1980-я г. атрымалі развіццё двухступеньчатыя квазістацыянарныя П.п. з магн. экраніроўкай электродаў паскаральнага канала, якія працуюць у рэжыме іоннага токапераносу. П.п. выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі (гл. Плазменная тэхналогія).
На Беларусі П.п. даследуюцца ў Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі, Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН, БДУ, Бел. ун-це.інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Плазменные ускорители и ионные инжекторы. М., 1984.
В.М.Асташынскі, Л.Я.Мінько.
т. 12, с. 402
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандэнса́цыя
(лац. condensatio)
1) ператварэнне пары, газу ў вадкі стан;
2) назапашванне чаго-н. у вялікай колькасці (напр. к. энергіі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ксерагра́фія
(ням. Xerographie, ад гр. kseros = сухі + grapho - пішу)
спосаб фатаграфічнага атрымання адлюстравання, заснаваны на пераўтварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГА́МА-СПЕКТРАСКАПІ́Я,
раздзел ядзернай спектраскапіі, які вывучае энергет. спектры гама-выпрамянення з дапамогай гама-спектрометраў. Метадамі гама-спектраскапіі даследуюць уласцівасці ўзбуджаных станаў атамных ядраў, пераходы паміж ядз. ўзроўнямі энергіі, а таксама гама-выпрамяненне ў выніку радыеактыўнага распаду і ядз. рэакцый. Гл. таксама Спектраскапія.
т. 5, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАВІ́К, махавое кола,
кола з масіўным вобадам, якое ўстанаўліваюць на вале машыны з нераўнамернай нагрузкай для выраўноўвання яе ходу. Дазваляе мець прывод меншай магутнасці. Выкарыстоўваецца як акумулятар мех. энергіі ў поршневых рухавіках, помпах і інш. машынах з нераўнамерным вярчальным момантам на гал. вале.
т. 10, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Шчыльнасць (рэчыва) 1/496; 11/381—382
- » - току 10/265
- » - энергіі 1/218; 11/463
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
дынама-
(гр. dynamis = сіла)
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на дачыненне да сілы, энергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
астраспектрафотаме́трыя
(ад астра- + спектрафотаметрыя)
раздзел практычнай астрафізікі, звязаны з вывучэннем размеркавання энергіі ў спектрах нябесных цел.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́тамны
(ад атам)
1) які мае адносіны да атама;
2) які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бало́метр
(ад гр. bole = прамень + -метр)
прыбор для вымярэння энергіі выпрамянення ў шырокім дыяпазоне даўжыні хваль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)