НІ́ЖНЯЯ ТУНГУ́СКА,

рака ў Эвенкійскай аўт. акрузе і Іркуцкай вобл. Расіі, правы прыток р. Енісей. Даўж. 2989 км, пл. басейна 473 тыс. км². Цячэ ў межах Сярэднесібірскага пласкагор’я. У верхнім цячэнні (да вусця р. Ілімпея) — у шырокай даліне, у рэчышчы шмат перакатаў. У ніжнім цячэнні частыя азёрападобныя расшырэнні (да 20—25 км). Пры перасячэнні трапаў месцамі цячэ ў цяснінах. Шмат парогаў. Гал. прытокі: Ілімпея, Таймура, Учамі (злева), Кочэчум, Віві, Тутанчана (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 3420 м³/с. Ледастаў ад канца кастр. да мая. Суднаходная ў час паводкі да г.п. Тура. У вусці — прыстань Туруханск.

т. 11, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

masami

разм. шмат; у вялікіх колькасцях;

masami jedliśmy winogrona — мы кілаграмамі елі вінаград

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ляме́ньдзіць, лімяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надаедліва’ (міёр., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. leménti ’балбатаць, мармытаць, няясна вымаўляць’. Аднак бел. словы былі ўтвораны з лімінда́ (гл.), якое да leménti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матала́шка ’падстаўка для матавіла’ (слонім., Сцяшк. Сл.), (перан.) ’жанчына, якая шмат гаворыць без сэнсу’ (КЭС, лаг.). Ад ⁺матала́ха, якое да ⁺матала́ць < мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑л‑ перадае рэгулярнае, шматразовае дзеянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вида́тьI несов. (видеть) разг. ба́чыць;

он вида́л мно́гое ён ба́чыў мно́гае (шмат чаго́);

глаза́ б не вида́ли во́чы б не ба́чылі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́пливаться

1. збіра́цца; набіра́цца; эк. нако́плівацца;

нака́пливается мно́го рабо́ты збіра́ецца (набіра́ецца) шмат рабо́ты;

2. страд. збіра́цца, запа́сіцца; набыва́цца, прымнажа́цца; нако́плівацца; см. нака́пливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мно́жество ср.

1. мно́ства, -ва ср.; (многочисленность) бе́зліч, -чы ж.;

во мно́жестве мно́га, шмат, у вялі́кай ко́лькасці;

2. мат. мно́ства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

harp2 [hɑ:p] v.

1. ігра́ць на а́рфе

2. (on/upon) гавары́ць, бубні́ць адно́ і то́е ж

harp on [hɑ:pˈɒn] phr. v. шмат гавары́ць; балбата́ць няспы́нна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зайздро́сна,

1. Прысл. да зайздросны.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё зайздрасці, якое перажывае хто‑н. Мне проста зайздросна, Што шмат на пляцоўцы Машын і рабочых У сіняй спяцоўцы. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захла́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад захламіць.

2. у знач. прым. Засмечаны, завалены хламам. Работы ў другім корпусе было шмат. Шаснаццаць абадраных пакояў, восем паўразбітых грубак, даўжэзны захламлены калідор. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)