МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ФА́БРЫКА МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ Створана ў 1948 у г. Маладзечна Мінскай вобл. на базе камбіната быт. абслугоўвання як арцель «Чырвоны партызан» па рамонце язычковых муз. інструментаў (баяны, акардэоны, гармонікі). З 1950 пачала вырабляць гармонікі. З 1954 — сучасная назва. У 1955 здадзены ў эксплуатацыю гал.вытв. корпус, цэх футляраў. У 1977—85 у ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1999): баяны (тыпу «Юпітэр») канцэртныя і гармонікі, дзіцячая мэбля, кухні «Маладзечна», сталы, табурэткі, крэслы, рабочае месца камп’ютэра, камплект дзіцяча-юнацкага пакоя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ФАНЕ́РНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў з 1898 у мяст. Мікашэвічы Мазырскага пав. (цяпер рабочы пас. у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл.). Выпускаў дошкі, фанеру, гонту, сталярныя і буд. матэрыялы і інш. Меў паравую машыну (60 к.с.), з 1910—3 паравыя рухавікі (200 к.с.), склады ў Маскве, Харкаве, Адэсе, Лондане і Парыжы. У 1913 працавала 250 чал. У гады 1-й сусв. і Вял.Айч. войнаў быў разбураны. Пазней адноўлены, рэканструяваны і пашыраны. Цяпер цэх лесапілавання і дрэваапрацоўкі Мікашэвіцкага леспрамгаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ БІСКВІ́ТНАЯ ФА́БРЫКА.
Засн. ў 1930 у Мінску як цэхМінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка»; у 1936—71 бісквітная ф-ка. У Вял.Айч. вайну часткова разбурана. Адноўлена ў 1944—45, рэканструявана і расшырана. У 1971—80 у складзе Мінскага вытв. аб’яднання кандытарскай прам-сці «Камунарка». З 1980 бісквітна-паліграф.ф-ка. У 1991 пабудавана нанава. У 1991—93 кандытарская ф-ка № 2 у складзе ф-кі «Камунарка». З 1993 дзярж. прадпрыемства кандытарская ф-ка «Слодыч». Асн. прадукцыя (1999) — пячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАЛІГРАФІ́ЧНЫ КАМБІНА́Т, Мінскае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я.Коласа. Буд-ва пачата ў 1953 у Мінску. У 1956 выпусціў першую кнігу. З 1981 у складзе вытв.паліграф. аб’яднання імя Я.Коласа. Кааперуецца з Мінскай фабрыкай каляровага друку. Тыраж выпушчаных кніг і брашур больш за 30 млн.экз. (1997). Асн. прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
Да арт.Мінскі паліграфічны камбінат. Пераплётны цэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 152 км ад Гомеля. 952 ж., 428 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр.цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1918—20, сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганныя могільнікі (9—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ЗАВО́Д «АЎТАПРО́ВАД».
Створаны ў г.Шчучын у 1958 на базе фанернага з-да. У сярэдзіне 1960-х г. пабудаваны цэх кабелю далёкай сувязі. У канцы 1960-х г.з-д перапрафіляваны на выпуск мантажных правадоў. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2003): правады (аўтатрактарныя нізкага напружання, мантажныя, мантажныя экраніраваныя, бытавыя, установачныя, для тэлеф. сувязі і інш.), кабелі (мантажныя мнагажыльныя, зварачныя, сілавыя напружаннем да 1000 В, кантрольныя, радыёчастотныя), шнуры арміраваныя, трубкі поліхлорвінілавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́пар, прысл.
Разм. Непасрэдна адзін за адным, без перапынку. Раман Дзянісавіч працаваў на заводзе па дзве змены запар, а то і цэлымі суткамі не пакідаў цэх.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакры́цце, ‑я, н.
Апора даху, верхняе папярочнае пакрыццё ў якім‑н. будынку. Жалезабетоннае перакрыцце. Міжпаверхавыя перакрыцці. □ Праз шкло дахавых перакрыццяў у цэх лілося святло веснавога дня.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тваро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тварагу. Тварожная маса.// Прыгатаваны з тварагу. Тварожны пудынг. Тварожны сыр.
2. Звязаны з вырабам тварагу. Тварожны цэх малочнага завода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флане́левы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фланелі. Фланелевы цэх.// Зроблены, пашыты з фланелі. Фланелевая кашуля. □ [Раечка] ляжала на першым ад парога ложку, у паласатай фланелевай піжамцы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)