кіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення. Вада кіпяціцца. // Варыцца ў кіпячай вадзе. Бялізна кіпяціцца.

2. перан. Хвалявацца, гарачыцца, злавацца. [Вартавы:] Бальшавікі, здаецца, бяруць верх!.. Глядзі, як там капітан гэты кіпяціцца! Размахаўся рукамі, як вятрак!.. Мележ.

3. Зал. да кіпяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насту́пнік, ‑а, м.

Разм.

1. Прадаўжальнік дзейнасці каго‑н.; пераемнік. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар. Макаль.

2. Той, хто заняў месца або пасаду свайго папярэдніка. Тры дні вадзіў Кастусь Серада новага старшыню па палетках «Чырвонай Нівы», перадаючы іх свайму наступніку. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. — Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. што. Тасуючы, перамяшаць. Ператасаваць калоду карт.

2. Патасаваць яшчэ раз.

3. перан.; каго-што. Разм. Перамяшаць, размясціць іначай. Яна ператасавала тоўстую калоду пісем, падняла на яго вочы і развяла рукамі. Адамчык. Я спрабаваў перайначыць кампазіцыю, усё ператасаваць, пераставіць — не памагала. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпо́н, ‑у, м.

Абл. Вяроўка, папруга і пад. для прывязвання жывёлы. Паглядзеў і супакоіўся — было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню, прыпон і жакетка. Гартны. Як каля доўбні вол, Я мушу на прыпоне Хадзіць усё наўкол, Кружыцца аж да скону. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбу́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.

2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да размахаць.

2. чым. Махаць чым‑н. то ў адзін, то ў другі бок. Віктар, як і ўсе, размахваў рукамі, крычаў — не толькі сваім, а і калоне палонных немцаў, якую вялі па вуліцы. Навуменка. Чаравака кланяўся і размахваў капелюшом. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружа́нец, ‑нца, м.

У некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы. Бабулька сядзела на сонечным баку гары і высушанымі, як курыныя лапы, рукамі перабірала чорныя гарошыны ружанца. Карпюк.

•••

Ні да танца, ні да ружанца гл. танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

oba, obu

ж. абодва; абедзве;

oba policzki — абедзве шчакі;

obu rękoma — абедзвюма рукамі;

oba dzbanki — абодва збаны;

oba konie — абодва кані

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zuhánden adv

1. пад рука́мі, паблі́зу;

◊

~ kómmen* папада́цца пад ру́кі

2. prp (G) ва ўла́сныя ру́кі (каму-н.) (надпіс на пісьме або дакуменце)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)