1.Пакрыць сабой паверхню чаго‑н., заліць (пра ваду). І рэчка выйдзе з цесных берагоў, Лугі затопіць возерам шырокім.Свірка.[Мядзведзіца] выкапала сабе бярлогу.. на ўзвышаным месцы, каб не затапіла яе вясной паводка.В. Вольскі.// Запоўніць сабой якую‑н. прастору (пра ваду). На ферме звіняць рыдлёўкі — даглядчыкі скопваюць снег, ачышчаюць дарогу вадзе: затапіла скляпы-сховішчы.Пташнікаў.//перан. Поўнасцю запоўніць, пакрыць сабою. Святло затапіла пакой. □ Тарас да берага спускаецца каскад, Іх зеляніна густа затапіла.Лойка.//перан. Завалодаць, захапіць, прыглушыўшы ўсё іншае (пра пачуцці). Шчасце .. [Аляксея] было такое вялікае, што затапіла ўсе іншыя пачуцці і заглушыла нават трывогу за Ніну.Мележ.
2.Пакрыць, заліць вадой, падняўшы яе ўзровень, скіраваўшы яе куды‑н. — Калі мы пакінем млын і пабудуем станцыю вышэй, дык затопім сорак гектараў калгаснай сенажаці.Броўка.
3. Апусціць на дно; утапіць. — Я вам наплаваю! Разышліся! Людзей затапіць хочаце? Годзе дурэць!Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акупі́ць, акуплю, акупіш, акупіць; зак., што.
Вярнуць патрачаныя на што‑н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы ганны хлеб, а новыя саўгасы ўжо здолелі акупіць затраты, зробленыя на іх заснаванне.Барсток.//перан.Разм. Выкупіць, скупіць, загладзіць. Паправіць памылку і акупіць віну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрасі́ць, ‑рашу, ‑росіш, ‑росіць; зак., што.
1. Абмачыць расой. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён запасаў калошы вышэй калень.Сачанка.
2.Пакрыць расой, змачыць кроплямі вадкасці. Што ж вяночак вы, туманы, абрасілі мой?Броўка.Першы дождж вясновы абрасіў зямлю.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю.// Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду.Барашка.Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Сыплючыся, папасці куды‑н. [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер.. Было так ціха, што ламала скроні.Мележ.
2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Насыпалася лісця на дол.
насыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1.Незак.да насыпацца.
2.Зал.да насы́паць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабялі́цца, ‑бялюся, ‑белішся, ‑беліцца; зак.
1.Пакрыць сабе твар бяліламі.
2. Стаць, зрабіцца белым у выніку спецыяльнай апрацоўкі. Сцены добра пабяліліся.// Пакрыцца чым‑н. белым. Пабяліліся кусты, пабяліліся масты, пабяліліся пянькі, прытупіліся канькі.Шушкевіч.Гімнасцёрка пабеліцца потам салёным, губы высушыць горкая смага...Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дра, ‑ы, ж.
1. Дробны і мяккі, звычайна пахучы парашок, які наносіцца на скуру як гігіенічны і касметычны сродак. Пакрыць твар пудрай. □ Зняла Насця капялюш, памылася, каб змыць пудру.Колас.
2. Дробны парашок з мінеральных і іншых рэчываў. Цэментная пудра. Цукровая пудра.
[Фр. poudre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)