ЛЫ́НТУПКА,

рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Страча (бас. р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град. У межах г.п. Лынтупы сярод парку на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.

т. 9, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАПО́ЛЛЕ,

вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на левым беразе р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 37 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Седча. 315 ж., 108 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік на брацкай магіле партызан.

т. 11, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.10.1960),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале з палк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.

Дз.С.Наруцкі.

т. 11, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕМАНІ́ЦА,

вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Барысаў, 84 км ад Мінска. 880 ж., 306 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВАЯ МЁТЧА,

вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля р. Мужанка. Цэнтр Мётчанскага с/с. За 20 км на ПдУ ад г. Барысаў, 96 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Навасады. 86 ж., 47 двароў (2000). Сярэдняя школа. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСВІ́ЖСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскай губ. ў 1753—1867. У розны час вырабляла дываны, сукны, капелюшы і інш. Размяшчалася ў 5 драўляных будынках. Мела 6 катлоў, 5 стрыгальных машын, 160 калаўротаў, 6 ткацкіх станкоў (у 1756—25 станкоў). Дзейнічалі фарбавальня, стрыгальня, сукнавальня, склад, капялюшная майстэрня (з 1765). Працавала да 152 (1765) чалавек.

т. 11, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДБЯРЭ́ЗЬ,

вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 95 км ад Мінска. 354 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЛА́ВЫ,

вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 92 км ад Мінска, 33 км ад чыг. ст. Градзянка. 639 ж., 254 двары (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРТЫЗА́НСКІ,

пасёлак ў Вілейскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Ільянскага с/с і калгаса. За 35 км на ПдУ ад г. Вілейка, 70 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Уша. 882 ж., 330 двароў (2000). Шклозавод «Залессе». Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 12, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСА́ДЗЕЦ,

вёска ў Зарэчанскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Вілейка. 241 ж., 66 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма З.Бядулі.

т. 12, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)