НЕЖУРА́ (Юрый Васілевіч) (19.1.1931, г.п. Арцёмаўка Чутаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 13.8.1985),
бел. жывапісец. Скончыў Маскоўскіпаліграф.ін-т (1965). У творчасці пераважалі адлюстраванне велічы і прыгажосці бел. прыроды, ваен. тэматыка, лірычныя матывы. Сярод твораў: «Партызанскі бор» (1974), «На безыменнай вышыні» (1975), «Станькава. Радзіма Марата Казея» (1976), «Станцыя Мядзел», «Зялёны луг», «Восень» (усе 1978), «Вясна на Палессі», «Пагранічны атрад» (абодва 1979), «Нарачанскі край», «Лагойшчына — край партызанскі» (абодва 1980), «Зямля, на якой жыў М.Багдановіч» (1981), «Капыльскія дудары» (1983), «Вілейшчына» (1984), «Нарачанскія рыбакі» (1985) і інш.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1954). З 1955 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1983 у Ін-це агульнай фізікі Рас.АН, адначасова з 1973 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це (з 1974 праф.). Навук. працы па фіз. хіміі, фізіцы і тэхналогіі матэрыялаў для квантавай электронікі, мікраэлектронікі, оптыкі. Распрацаваў метад атрымання асабліва тугаплаўкіх монакрышталёў, шкла і полікрышт. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі (1968). Кіраваў работамі па стварэнні фіянітаў. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖАЗІ́НСКІ ((Porzeziński) Ян Віктар) (4.8.1870, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 12.3.1929),
расійскі і польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1925). Скончыў Маскоўскіун-т (1892). У 1901—21 праф. Маскоўскага, у 1922—29 Люблінскага і Варшаўскага ун-таў. Вучань П.Ф.Фартунатава. Вывучаў слав. мовы. Асн. працы ў галіне гісторыі і дыялекталогіі балт. моў. Аўтар прац «Уводзіны ў мовазнаўства» (1907), «Нарыс параўнальнай фанетыцы старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1912), «Параўнальная марфалогія старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1916), «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Віктар Яфімавіч) (9.3.1932, Масква — 12.11.1974),
расійскі жывапісец; прадстаўнік «суровага стылю». Скончыў Маскоўскімаст.ін-т (1958). Творы вызначаюцца эмац. узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЙВЕ (Аляксандр Вальдэмаравіч) (9.2.1909, с. Семенцава Таропецкага р-на Цвярской вобл., Расія — 21.12.1985),
расійскі геолаг; заснавальнік вучэння аб глыбінных разломах і іх сувязі з магматызмам і металагеніяй. Акад.АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1979).
Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1930), у 1932—35 выкладаў у ім. З 1935 у Геал. ін-це АНСССР (з 1960 дырэктар). Навук. працы па тэктоніцы, у т. л. тэорыі геасінкліналяў, ролі гарыз. тэктанічных рухаў, па акіянічнай кары і заканамернасцях утварэння розных карысных выкапняў. Удзельнік стварэння тэктанічнай карты Еўразіі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАВЫ́Х (Марыя Сяргееўна) (26.3.1908, пас. Норскі Пасад Яраслаўскай вобл., Расія — 1.6.1979),
руская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Маскоўскіун-т (1930). Друкавалася з 1930. У паэт. зб-ках «Далёкае дрэва» (1968), «Рыса гарызонту» (апубл. 1986) і інш. лірыка кахання, тэмы творчасці, прыроды, смерці. Паэзіі П. уласцівы спавядальнасць, шчырасць пачуцця, прага высокага духоўнага ідэалу. З 1935 выступала як перакладчык з арм., груз., літ., польск. і інш. моў.
Тв.:
Избранное. М., 1991;
Костер в ночи: Стихи и переводы. Ярославль, 1991;
Назначь мне свиданье! М., 2000;
Прикосновение ветра: Стихи, письма, переводы. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСАРЭ́НКА (Мікалай Пятровіч) (н. 11.9.1926, с. Ніколіна-Балка Пятроўскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1980). Скончыў Маскоўскікаап.ін-т (1956), дзе і працаваў (у 1966—73 і 1978—80 прарэктар). У 1973—78 у Ін-це эканомікі АНСССР. З 1980 у Гомельскім каап. ін-це (рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканомікі і планавання нарыхтовак с.-г. прадукцыі, вытв. адносін у сельскай гаспадарцы.
Тв.:
Экономика, организация и планирование заготовок продукции сельского хозяйства. 2 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ШКІН (Віктар Іванавіч) (н. 27.7.1944, г. Кем, Карэлія, Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1987). Скончыў Маскоўскіун-т (1967). З 1967 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це (з 1992 заг. сектара). Навук. працы па палеанталогіі і стратыграфіі палеазою (ардовік, сілур, дэвон) Усх.-Еўрапейскай платформы, пераважна тэр. Беларусі і сумежных тэрыторый.
Тв.:
Пржидольские мшанки СССР. М., 1990 (у сааўт.);
Экостратиграфия: результаты исслед. силурийских отложений бел. части Подлясско-Брестской впадины. Мн., 1991 (у сааўт.);
Стратиграфия нижнефаменских (межсолевых) отложений Припятского прогиба. Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ (Мікіта Фёдаравіч) (26.9.1895, в. Воздрама Шчокінскага р-на Тульскай вобл., Расія — 1987),
расійскі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Маскоўскі зоатэхн. ін-т (1935). У 1956—72 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Навук. працы па малочнай і мясной жывёлагадоўлі і яе пароднай перабудове, развіцці плем. службы, вывядзенні новых парод буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Межпородное скрещивание крупного рогатого скота. М., 1951;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖЫН (Мікалай Пятровіч) (14.3.1897, г. Екацярынбург, Расія — 23.2.1969),
расійскі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931), дзе выкладаў (з 1949 праф.). З 1964 старшыня секцыі Савета па фізіцы і хіміі паўправаднікоў АНСССР. Навук. працы па тэхналогіі рэдкіх металаў, паўправадніковых матэрыялаў і чыстых рэчываў. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
Тв.:
Развитие в СССР металлургии редких металлов и полупроводниковых материалов. М., 1967;
Вещества высокой чистоты в науке и технике. М., 1969.