ВІ́ЦЛЕБЕН (Witzleben) Эрвін фон (4.12.1881, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 8.8.1944),
германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал. У арміі з 1901, удзельнік 1-йсусв. вайны. Камандаваў пяхотнай дывізіяй (з 1934), 2-й групай армій (з вер. 1939), 1-й арміяй (з ліст. 1939), удзельнічаў у Французскай кампаніі 1940. З кастр. 1940 камандуючы групай армій «Д» у Францыі, з ліст. 1942 генерал для даручэнняў пры Стаўцы. Адзін з кіраўнікоў ваен. змовы супраць А.Гітлера 20.7.1944; у выпадку поспеху павінен быў стаць галоўнакамандуючым. Пакараны смерцю паводле прыгавору ваен. трыбунала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКО́Н (лац. Draco),
каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Мае 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Ламаны ланцужок слабых зорак Д. агінае сузор’е Малая Мядзведзіца і заканчваецца больш яркай зоркай γ (2-й візуальнай зорнай велічыні), назіраючы за якою англ. астраном Дж.Брадлей адкрыў (1725) аберацыю святла. Адна з зорак Д. — Тубан каля 2,5 тыс. гадоў назад была і праз 20 тыс. гадоў зноў будзе «Палярнай» зоркай. У Д. знаходзіцца яркая планетарная туманнасць 8-й зорнай велічыні, якая пашыраецца. З тэр. Беларусі Д. відаць круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТРАФІ́Я АЛІМЕНТА́РНАЯ, хвароба галодная,
хвароба, што развіваецца пры адсутнасці ці недастатковым паступленні харч. рэчываў у арганізм. Адрозніваюць 3 стадыі Д.а. На 1 -й стадыі хваробы зніжаецца маса, павышаюцца апетыт, смага, лёгкі ацёк, на 2-й — значныя пахудзенне і ацёкі, мускульная слабасць, цяжкія запоры, паніжэнне т-ры цела, на 3-й стадыі знікае тлушчавая клятчатка, атрафіруюцца мускулы, слабасць, ацёкі ўсяго цела, парушэнне псіхікі. Ускладненні: падае артэрыяльны ціск, анемія, лейкацытапенія, дыспепсія, полінеўрыты, паркінсанізм, зніжэнне памяці, інтэлекту і інш. Лячэнне: паўнацэннае (у невял. дозах) і частае харчаванне, глюкоза, бялковыя прэпараты, пераліванне крыві, саграванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ Уладзімір Саламонавіч (14.9.1882, в. Астроўка Сакольскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 20.6. 1938),
савецкі ваен. дзеяч, камдыў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1912). Удзельнік 1-йсусв. вайны, падпалкоўнік. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну нач. штаба арміі і штаба Паўд. групы войск Усх. фронту, з 1919 камандуючы 3-й, 4-й арміямі, нач. штаба Зах. фронту. У 1921—22 камандуючы Туркестанскім фронтам. З 1922 нам.нач.Гал. ўпраўлення ваенна-навуч. устаноў РСЧА, з 1925 нач. Ваенна-паветр. акадэміі, з 1934 нач. кафедры Ваенна-трансп. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́МАЎ Міхаіл Міхайлавіч (7.4.1908, Масква — 30.12.1973),
расійскі акіянолаг, палярны даследчык. Д-ргеагр.н. (1954). Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Маскоўскі гідраметэаралагічны ін-т (1937). З 1939 у Арктычным і Антарктычным н.-д. ін-це. У 1950—51 кіраваў дрэйфуючай ст. «Паўночны полюс-2», у 1955—57—1-йсав. антарктычнай экспедыцыяй, у 1962—64—8-й і 9-й, адкрыў 3 бухты, паўвостраў і возера, даследаваў 2 шэльфавыя ледавікі. Навук. працы па лядовым рэжыме палярных мораў, лядовых прагнозах. Яго імем названы ледавік у горным масіве Вольтат (Усх. Антарктыда).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Яўген Мікалаевіч (23.3.1887, с. Талавая Балка Кіраваградскай вобл., Украіна — 10.9.1937),
удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, камдыў (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1915). Удзельнік 1-йсусв. вайны, падпалкоўнік. З 1918 у Чырв. Арміі, з кастр. на Усх. фронце. З крас. 1920 на Зах. фронце: нач. упраўлення штаба фронту, камандуючы Паўн. групай войск 15-й арміі і камандуючы 4-й арміяй. Вызначыўся ў час прарыву польск. фронту на Беларусі летам 1920. З 1921 на штабных і камандных пасадах у РСЧА (у 1926—28 нач. штаба БВА).