Паралі́ч ’хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў’ (ТСБМ). З рус. парали́ч (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое праз польск. paraliż ад сяр.-в.-ням. paralis з лац. paralysis ад грэч. παράλυσις ’дазвол; адхіленне’ (гл. Фасмер, Этюды, 142; Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднавале́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць адным атамам утрымліваць адзін атам вадароду. Калі атам элемента далучае або замяшчае адзін атам вадароду, элемент называецца аднавалентным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязво́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць здольнасць валодаць сабою; стаць бязвольным. Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адаро́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць адаронага; даравітасць, здольнасць. Характар Максіма Астаповіча яскрава адбівае ў сабе некаторыя істотныя рысы працоўнага беларуса — яго адаронасць, працавітасць, высакароднасць. Луфераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каларату́ра, ‑ы, ж.

1. Упрыгожванне вакальнай партыі тэхнічна цяжкімі пасажамі, трэлямі, руладамі.

2. Здольнасць голасу выконваць такія пасажы, трэлі, рулады. У спявачкі выдатная каларатура.

[Іт. coloratura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́нлівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць зменлівага. Зменлівасць настрою. Зменлівасць тэмпературы.

2. Здольнасць арганізмаў набываць пад уплывам навакольнага асяроддзя прыметы, якіх не было ў продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ўкі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць плавіцца. Плаўкія металы.

пла́ўкі 2, ‑аў; адз. няма.

Кароткія, шчыльныя мужчынскія трусы, якія звычайна надзяваюцца для плавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалуча́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць спалучальнага.

2. Здольнасць, магчымасць спалучэння чаго‑н. з чым‑н. Высокай спалучальнасцю з якаснымі прыметнікамі характарызуецца.. прыслоўе вечна. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храматафо́р, ‑а, м.

Спец.

1. У жывёл — пігментныя клеткі ў скурным покрыве, якія абумоўліваюць здольнасць жывёл зменьваць колер.

2. Бялковае цела пратаплазмы клетак водарасцей.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і phorós — носьбіт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАКО́ДЭР (англ. vocoder),

сістэма тэлефоннай сувязі, у якой моўная інфармацыя перадаецца кадзіраванымі сігналамі. На перадавальным баку з дапамогай аналізатараў гуку моўныя сігналы пераўтвараюцца ў кадзіраваныя, на прыёмным — сінтэзатар узнаўляе з іх моўныя сігналы. Павялічвае прапускную здольнасць ліній сувязі ў 10—13 разоў.

т. 3, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)