лад¹, -у, М -дзе і ў ладу́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

Дзяржаўны л.

Грамадскі л.

2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

Будуем новы л. жыцця.

3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

Няма ладу ў хаце.

4. Спосаб, манера, узор.

На новы л.

5. Сістэма будовы чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

Граматычны л. мовы.

Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

На свой лад — па-свойму.

На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

Не ў лад — нязладжана, нястройна.

Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

У лад — зладжана, стройна.

(Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

uncertainty [ʌnˈsɜ:tnti] n. няўпэ́ўненасць, нерашу́часць; невыра́знасць; невядо́масць;

life’s uncertainties няпэ́ўнае стано́вішча, непрадказа́льнасць жыцця́;

be in a state of uncertainty сумнява́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

degeneracja

ж. дэгенерацыя; выраджэнне;

degeneracja życia kulturalnego — выраджэнне культурнага жыцця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dozgonnie

пажыццёва; да канца жыцця; на ўсё жыццё; да скону

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uspołeczniać

незак.

1. абагульваць; аграмаджваць;

2. далучаць да грамадскага жыцця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uspołecznić

зак.

1. абагуліць, аграмадзіць;

2. далучыць да грамадскага жыцця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

badacz

м. даследчык, навуковец;

badacz życia zwierząt — даследчык жыцця звяроў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рацыяналі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік рацыяналізму (у 1 знач.).

2. Той, хто разважліва, рацыяналістычна ставіцца да жыцця.

|| ж. рацыяналі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. рацыяналі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухо́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. каго (што). Пазбавіць жыцця, забіць.

2. каго (што). Змардаваць, змучыць.

Уходала яго хвароба.

Уходалі сіўку крутыя горкі (прымаўка).

3. што. Патраціць, расходаваць або з’есці.

У. многа грошай.

Уходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малю́нак, -нка м.

1. рису́нок; (в книге) карти́нка ж.;

2. перен. карти́на ж.;

я́ркі м. жыцця́я́ркая карти́на жи́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)