Domus sua cuique est tutissimum refugium

Свой дом ‒ кожнаму бяспечны прытулак.

Свой дом ‒ каждому безопаснейшее убежище.

бел. Дома і сцены бароняць. Дома і вуглы памагаюць.

рус. Мой дом ‒ моя крепость. Дома и стены помогают. Своя хатка ‒ родная матка. Мышь в коробе, как воевода в городе.

фр. Un homme est bien fort sur son palier (Человек очень силен на своей лестничной площадке).

англ. An Englishman’s house is his castle (Дом англичанина -его крепость).

нем. Zu Hause helfen die Wände (Дома помогают стены).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Го́рад ’горад’ (БРС, Касп.). Рус. го́род, укр. дыял. го́род, польск. gród, чэш. hrad, балг. градъ́т, серб.-харв. гра̑д, ст.-слав. градъ. Параўн. літ. gar̃das ’агароджа’, ст.-інд. gṛhásдом’, гоц. gardsдом’ і г. д. Падрабязны агляд у Фасмера, 1, 443; гл. і ў Трубачова, Эт. сл., 7, 37. Крыніцай з’яўляецца і.-е. *ghordho‑ або *g̑hordho‑ (аналіз у Трубачова, там жа, 37–38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыто́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’ (ТСБМ), ’прытулак, свой кут’ (узд., Жд. 1). Укр., рус. прито́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’, укр. прити́н ’сховішча, прыстанішча’. Паводле Фасмера (3, 367), рускае слова разам з тоня, затон (гл.) ад топить з першапачатковым значэннем ’гавань, прыстань’. Не выключана запазычанне з рускай мовы, параўн. народнае прыці́н ’прытулак, сховішча’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інвалі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інваліда; прызначаны для інвалідаў. Інвалідны дом. Інвалідная арцель. Інвалідная каляска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

encircle [ɪnˈsɜ:kl] v. акружа́ць, абкружа́ць;

a house encircled by trees дом, абкру́жаны дрэ́вамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

White House [ˈwaɪtˌhaʊs] n. the White House Бе́лы дом (афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

chalet

[ʃæˈleɪ]

n.

1) ха́тка або́ бу́дка ў швэйца́рскіх го́рах

2) швэйца́рскі дом, дом у швэйца́рскім сты́лі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

poprawczy

папраўчы;

dom poprawczy — папраўчы дом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

plebania

ж. дом парафіяльнага ксяндза, плябанія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mieszkalny

жылы;

dom mieszkalny — жылы дом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)