акушэ́рства, ‑а, н.
1. Галіна медыцыны, якая вывучае дзетародную функцыю жанчыны, сродкі ўрачэбнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд. Спецыяліст па акушэрству. Лекцыі па акушэрству.
2. Дзейнасць акушэра, акушэркі. Займацца акушэрствам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парфуме́рыя, ‑і, ж.
1. зб. Духі, адэкалон і іншыя касметычныя вырабы. Вытворчасць парфумерыі.
2. Галіна лёгкай прамысловасць якая выпускае такія вырабы. Развіваць парфумерыю. // Разм. Магазін, або аддзел у магазіне, дзе прадаюцца такія вырабы.
[Фр. parfumerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракансультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Параіцца са спецыялістам па якому‑н. пытанню. З кожным днём слабела вастрыня зроку.. Галіна Міхайлаўна, пэўна, ужо вярнулася з курорта, варта было б схадзіць да яе, пракансультавацца. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі атрымання і выкарыстання цяпла ў прамысловасць сельскай гаспадарцы, побыце і пад. // Комплекс навуковых дысцыплін па вывучэнню метадаў атрымання, ператварэння і выкарыстання цеплаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць міжнар. прававых норм, якія рэгламентуюць статус дыпламатычных прадстаўніцтваў і супрацоўнікаў у дзейнасці па падтрымцы афіц. зносін з інш. дзяржавамі ці з міжнар. арг-цыямі; галіна міжнар. публічнага права.
т. 6, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
энерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).
Ядзерная э.
2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).
Атамная э.
|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае.
Энергетычныя рэсурсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жывёлагадо́ўля, ‑і, ж.
Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы. Прадукты жывёлагадоўлі. Інтэнсіўная жывёлагадоўля. □ Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» набыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў. // Навука аб развядзенні і ўдасканаленні сельскагаспадарчай жывёлы. Лекцыі па жывёлагадоўлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыбало́ўства, ‑а, н.
Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі. Што ж... бываюць і ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці і ўдачы, калі здзяйсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары і спадзяванні. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусто́шанасць, ‑і, ж.
Стан маральнага бяссілля; душэўная пустата. «Дождж абмывае вызваленую зямлю», — падумаў Раманенка, і гэтая думка вывела яго з таго настрою душэўнай спустошанасці, якая заўладала ім, калі ён убачыў, што Галіна памірае. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЫЁТЭЛЕМЕХА́НІКА,
галіна тэлемеханікі, у якой для перадачы каманд кіравання і кантрольнай (вымяральнай і сігнальнай) інфармацыі выкарыстоўваюцца каналы радыёсувязі. Кіраванне стацыянарнымі аб’ектамі (напр., эл. падстанцыямі, метэастанцыямі, ірыгацыйнымі сістэмамі) ажыццяўляецца пераважна па радыёрэлейных лініях сувязі.
т. 13, с. 236
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)