Разм. Тое, што і лупіна. Ля агню валяліся лушпайкі, крошкі белай.. бульбы.Кулакоўскі.Каб як-небудзь заманіць карову ў двор, мая маці вынесла з хаты ражку лушпаек.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Земя́кі ’бульба’ (Сцяшк.). З польск.дыял.ziemiaki, літ.ziemniaki ’тс’, утворанага на базе калькі назвы бульбы ў некаторых еўрап. мовах са значэннем ’земляны яблык’ франц.pomme de terre з 1655 г. для абазначэння земляной грушы, тапінамбура, Helianthus tuberosus, а з другой палавіны XVIII ст. — бульбы, ням.дыял.Erdapfel, гал.aardappel) з прыметнікавай асновы ziem(‑ьn)‑ (ад ziem‑ia, гл. зямля) з суфіксам ‑iak.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лату́шнік ’бабка з бульбы’ (Інстр. I, Шат.), ’каша з яек і пшанічнай мукі’ (чэрв., Жд. 2). Параўн. латухёя. Да латашыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матылі́ ’смажаная бульба’ (Вешт.). Не зусім ясна. Магчыма, паводле падабенства па колеру: жаўтавата-карычневыя падгарэлыя скрыгалікі бульбы падобныя да крылаў матылька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палю́х, палюхі, палюхе ’клёцкі з цёртай бульбы’ (Сл. Брэс.). Польск.paluch ’тс’. Паводле Варш. ел. (IV, 297), з paluch ’пальчык’ < раіес.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́ЧКА,
1) вегетатыўны орган у шматгадовых вышэйшых раслін (зімуючая ці часова спыненая ў развіцці відазмененая пупышка або комплекснае марфалагічнае ўтварэнне, якое аб’ядноўвае некалькі пупышак); у садоўніцтве — пупышка з прышчэпкай, што служыць для прышчэплівання на прышчэпу; у агародніцтве — ямка на клубнях бульбы з 3 (адной цэнтральнай і дзвюма бакавымі) укрытымі лускавінкамі пупышкамі (пасадачным матэрыялам могуць быць клубні, парэзаныя на часткі, якія маюць хоць адно вочка).
2) Орган зроку (адзін або некалькі) у мечахвостаў і членістаногіх.
3) Стыгма, або чырвоная плямка, — святлоадчувальная арганела жгуцікавых прасцейшых, аднаклетачных рухомых водарасцей і зааспор шматклетачных водарасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗУ́КІ,
этнаграфічная група літоўцаў. Жывуць на ПдУ Літвы (у раёне г. Друскінінкай, Ігналіна, Тракай, Шальчынінкай, Швянчоніс і інш.), на ПнУ Польшчы і ў Зах. Беларусі (Воранава, Гервяты, Радунь). Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, пчалярствам. Традыцыйная вопратка — спадніцы ў клетку, тканыя паясы. Посцілкі і ручнікі побач з геам. арнаментам упрыгожваліся і раслінным узорам. Пашыраныя стравы: халодны боршч, аладкі з цёртай бульбы. Да сярэдзіны 20 ст. зберагалі самабытнасць вопраткі, харчавання, грамадскага жыцця. У 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст. частка Дз. асімілявана беларусамі і палякамі.
эстонскі графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1964). Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1936—40). Выкладаў у Тартускім маст. ін-це (1944—48). Працаваў у тэхніках малюнка пяром, дрэварыту і лінагравюры. Творы вылучаюцца апавядальнасцю, яркасцю характарыстык, разнастайнасцю кампазіцыйных вырашэнняў («Вызваленне палітычных вязняў 22 чэрвеня 1940 года», 1940; «Бежанцы», 1942; «Збіранне бульбы», 1947; «Шахматысты», 1957; «Кавярня», 1961, і інш.). Аўтар ілюстрацый да твораў А.Дзюма і У.Шэкспіра, шматлікіх экслібрысаў.
Р.Кальё. Ілюстрацыя да камедыі У.Шэкспіра «Траіл і Крэсіда», 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛОН (ад грэч. klōn галіна, парастак, нашчадак),
сукупнасць клетак або асобін, што паходзяць ад агульнага продка ў выніку бясполага размнажэння. Аснова ўтварэння К. — мітоз (у бактэрый — простае дзяленне): генетычная інфармацыя падзяляецца пароўну паміж мацярынскімі і даччынымі клеткамі. У мікрабіялогіі К. — патомкі адной клеткі. У селекцыі раслін К. — патомкі адной расліны, расплоджаныя атожылкамі, чаранкамі, цыбулінамі, карэнішчамі і інш. яе часткамі. Новы метад атрымання К. раслін (напр., новы сорт бульбы) — вырошчванне іх з адной клеткі з дапамогай клетачнай культуры. Выкарыстоўваецца ў біялогіі, медыцыне, харч., хім. і мікрабіял. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАПЛА́ЗМЫ (Mollicutes),
клас бактэрый, якія абмежаваны толькі цытаплазматычнай мембранай і не маюць клетачнай сценкі. Пашыраны ў вадаёмах і сцёкавых водах, часцей развіваюцца ў міжклетачных прасторах тканак шматклетачных арганізмаў.
Клеткі дыям. 125—250 нм, зменлівай формы, нерухомыя, грамадмоўныя. З-за адсутнасці клетачнай сценкі здольныя праходзіць праз бактэрыяльныя фільтры. Размнажаюцца дзяленнем, спор не ўтвараюць. Пераважна хемаарганатрофы, факультатыўныя анаэробы, некат. — строгія анаэробы. Многія віды патагенныя для чалавека (выклікаюць захворванні дыхальных шляхоў, вачэй і інш.), жывёл (плеўрапнеўманія буйн. раг. жывёлы), раслін (карлікавасць кукурузы, ведзьміны мётлы бульбы, люцэрны і інш.).