апані́раванне, ‑я, н.

Выступленне апанентам на дыспуце, пры абароне дысертацыі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гравіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Зрабіць (надпіс, малюнак і пад.) гравіроўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцерушы́цца, ‑церушуся, ‑цярушышся, ‑цярушыцца; зак.

Абтрэсціся, абабіцца (ад снегу, пылу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абляце́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Апалы, адарваны (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круці́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца кручэннем валакна, пражы, дроту і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

Скроіць, выкраіць (сукенку, чаравікі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясскі́вічныя, ‑ых.

Надклас ніжэйшых вадзяных пазваночных падтыпу чарапных (міногі, міксіпы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясфа́бульны, ‑ая, ‑ае.

Які но мае фабулы (пра літаратурны твор і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадала́з, ‑а, м.

Рабочы, які працуе пад вадой у спецыяльным воданепранікальным касцюме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышні́зкі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі нізкі (пра тэмпературы, частоты і пад.). Звышнізкія тэмпературы.