каскадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які ў кінафільмах выконвае складаныя і небяспечныя для жыцця трукі.

|| прым. каскадзёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́жжавыя, -ых.

Злакавыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і пад.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу.

Сяўба збожжавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зернедрабі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для драблення зерня, якое ідзе на корм.

|| прым. зернедрабі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зліў, зліва і зліву, м.

1. -у, гл. зліць.

2. -а, мн. злівы, -аў. Прыстасаванне для сцёку якой-н. вадкасці (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубі́ла, -а, мн. -ы, -біл і -аў, н.

Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю.

|| прым. зубі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зямля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Крытае паглыбленне ў зямлі, выкапанае для жылля, укрыцця.

|| прым. зямля́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абко́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Коўзаючыся, зрабіць пэўнае месца слізкім, прыгодным для катання.

|| незак. абко́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абфутрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Абшыць футравінай што-н. для ацяплення.

А. дзверы.

|| незак. абфутро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Прыстасаванне для абагравання, сагравання.

Электрычная г.

Гумавая г.

|| прым. грэ́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дальнаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вызначэння адлегласці без непасрэднага вымярэння.

Аптычны д.

Акустычны д.

|| прым. дальнаме́рны, -ая, -ае.