ПАЛІКА́РПАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (8.7.1892, слабада Георгіеўская, цяпер Лівенскі р-н Арлоўскай вобл., Расія — 30.7.1944),
расійскі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916). Ў 1923 стварыў першы сав. знішчальнік І-1 (ІЛ-400). У 1924—38 сканструяваў самалёт-разведчык Р-5, вучэбны самалёт У-2 (По-2), знішчальнікі І-3, І-15, І-16, І-153 («Чайка») і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМА, Пальма-дэ-Мальёрка (Palma de Mallorka),
горад і порт у Іспаніі, на в-ве Мальёрка (Балеарскія а-вы). Адм. цэнтр аўт.вобл. Балеарскія Астравы і прав. Балеарэс. Засн. ў 123 да н.э.стараж. рымлянамі. Каля 300 тыс.ж. (2000). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, харч., суднабудаўнічая, шкляная, дывановая. Ун-т. Музеі. Арх. помнікі 13—15 ст. Прыморскі клімат. курорт. Адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАНТЭ́РА» («Panther») № 32, кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. ў жн. 1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 201-й ахоўнай дывізіі з мэтай знішчыць расонскую групу партыз. атрадаў. Не дасягнуўшы мэты, карнікі расстралялі каля 100 мясц. жыхароў, захапілі 475 галоў свойскай жывёлы. За лета 1942 аперацыя «П.» была шостай праваленай спробай «уціхамірыць» насельніцтва раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФЁРАЎ (Вадзім Паўлавіч) (н. 16.9.1934, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.),
расійскі і бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1959). З 1990 у Брэсцкім аддзяленні Ін-та тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па аўтаматызацыі схематэхн. праектавання, сістэмах лагічнага мадэліравання, апісанні алгарытмаў тэнзарнымі ўраўненнямі.
Тв.:
Проектирование и применение систем математического обеспечения. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАФ’Я́НАВА,
вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Мядзел—Докшыцы; чыг. ст. на лініі Полацк—Маладзечна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на З ад г. Докшыцы, 197 км ад Віцебска. 1236 ж., 486 двароў (2000). Збожжапрыёмнае прадпрыемства, райпалівазбыт, база райсельгасхіміі, склады аптова-рознічнага гандл. аб’яднання. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — касцёл Іаана Хрысціцеля (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́М,
бел. майстар-злотнік 18 ст. Жыў і працаваў у г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл. У 1752 разам з Мікітам-злотнікам выканаў абклад абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (падпісаны майстрамі). Зберагліся 3 абклады абразоў, выкананыя П. (1 падпісаны, 2 прыпісваюцца яму паводле стылістычных адзнак). Работы вызначаюцца арыгінальнай трактоўкай кветкавага арнаменту (мноства лістоў, варыяцыі букетаў з 2 кветак на кароткіх перакрыжаваных сцяблінках), дасканаласцю тэхн. прыёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЦАВА СЛАБАДА́,
вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 523 ж., 303 двары (2000). Цагельны і 3 асфальтавыя з-ды. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. У Вял.Айч. вайну партызаны разграмілі ў вёсцы ням.-фаш. гарнізон (гл.Пацаваслабодскі бой 1944).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Сцяпан Апанасавіч) (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантонна-маставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВО́ЗНІКАЎ (Мікіта Іосіфавіч) (27.1.1908, в. Чачэвічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.10.1966),
поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у органах НКУС. У Вял.Айч. вайну з лют. 1942 у партызанах, з 1944 на фронце. Пам. камандзіра ўзвода ст. сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы ў 1944 пры захопе варожых траншэй і прыкрыцці адыходу групы разведчыкаў, у 1945 у баі за г. Познань. Пасля вайны працаваў у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН.
У Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Першамай. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі 2-й надпоймавай тэрасы р. Прыпяць. Гліны шчыльныя, тлустыя, пластычныя і высокапластычныя з рэдкімі зернямі жвіру і галькі. Разведаныя запасы 8,3 млн.м³, перспектыўныя 6,1 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—12,8 м, ускрышы (пяскі) 0,3—5,8 м. Гліны прыдатныя на выраб керамзітавага жвіру і фасадных керамічных вырабаў.